Беларусь плануе запрасіць назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў 2025 годзе шырокае кола грамадскіх арганізацый. Аб гэтым заявіў журналістам у Нью-Йорку міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае БелТА.
«Мы плануем задзейнічаць шырокія інструменты міжнароднага назірання па лініі ўсіх спецыялізаваных арганізацый, якія настроены канструктыўна, аб’ектыўна да вывучэння тых пытанняў, з якімі сустракаюцца наглядальнікі», — расказаў Максім Рыжанкоў.
Так, Беларусь плануе запрасіць назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі місіі СНД, ШАС, прадстаўнікоў выбарчых камісій з шэрагу краін ды іншыя арганізацыі.
Што да Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, то міністр адзначыў, што гэтая структура аб’ядноўвае больш за 50 дзяржаў, дзе на ўсёй прасторы павінна забяспечваць выкананне прынятых стандартаў у розных сферах. Аднак чамусьці дасканалы маніторынг БДІПЧ АБСЕ здзяйсняе толькі ў постсавецкіх краінах.
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».
«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».