14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Новая спецыяльнасць «інтэлектуальная электроніка» з’явіцца ў БДУ


У Беларускім дзяржаўным універсітэце з’явіцца новая спецыяльнасць — «інтэлектуальная электроніка». Аб гэтым БелТА паведаміў дэкан факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ, доктар фізіка-матэматычных навук Дзмітрый Ушакоў.


«У гэтым годзе мы адкрываем новую спецыяльнасць «інтэлектуальная электроніка», дзе засяроджваем самыя апошнія дасягненні ў галіне праграмуемых электронных сістэм, у тым ліку заснаваных на тэхналогіях штучнага інтэлекту. Набор плануецца адкрыць з чэрвеня 2025 года. Плануем набраць каля 25 чалавек на бюджэт, і некалькі чалавек будуць вучыцца платна. Скарочана спецыяльнасць мы называем «ІнтЭл», што надае дадатковую сучаснасць і прывабнасць.

Ён упэўнены, што новыя спецыялісты будуць вельмі запатрабаваны на рынку працы. «За імі выбудуецца чарга. Бо практычна кожнае прадпрыемства мае патрэбу ў кваліфікаваным спецыялісты, які разбіраецца ў праграмаванні і электроніцы, а таксама здольны праектаваць разумныя прыборы. Нашымі заказчыкамі кадраў стануць многія прадпрыемствы, сярод якіх Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, «Планар», «Пеленг» і «Інтэграл», кампаніі ПВТ і іншыя», — праінфармаваў дэкан.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Яркія колеры «Марафону адзінства»

Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас». 

Грамадства

Шлях да храма

Шлях да храма

Кастрычнік абвешчаны месяцам рэлігійнага турызму. 

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

Зоя Мельнікава: Настаўнік — гэта чалавек, які ўсё жыццё вучыцца

«Я — чалавек каманды. Важна, каб людзі, якія знаходзяцца побач, верылі ў мяне».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца.