Вы тут

Бешанковічы далі старт раённым святам працаўнікоў сяла «Дажынкі-2024»


Першы этап фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2024», які адбыўся ў мінулую суботу ў Бешанковічах, даў старт раённым святам Віцебшчыны ў гонар аграрыяў. У гарпасёлку героям жніва ўручылі заслужаныя ўзнагароды. А таксама адкрылі новы разлікова-касавы цэнтр, абноўленую дзіцячую школу мастацтваў і стадыён сярэдняй школы № 1, бюст Героя Савецкага Саюза Паўла Раманава. Усяго ў райцэнтры да свята абнавілі каля сотні адміністрацыйных, сацыяльных, адукацыйных, культурных і жыллёвых аб’ектаў.


Фота БелТА

Да «Дажынак» у райцэнтры добраўпарадкавалі вуліцы і гарадскі парк, які з’яўляецца гонарам мясцовых жыхароў і часткай палацава-паркавага ансамбля Храптовічаў. У ім з’явілася рамантычная скульптура «Закаханыя». Абноўлены ўстановы культуры, адукацыі, спартыўныя аб’екты, змяніўся від галоўнай плошчы, капітальна адрамантаваны шматкватэрныя жылыя дамы. Як адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, гэта толькі пачатак пераўтварэнняў у Бешанковічах, і такая дапамога дае новы імпульс развіццю гарпасёлка і ўсяго раёна.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята больш як паўсотні работнікаў сферы АПК Бешанковіцкага раёна атрымалі ганаровыя граматы і падзякі ад Віцебскага аблвыканкама, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што ў працы аграрыяў амаль ніколі не бывае перапынкаў — да гэтага часу прадаўжаюцца работы ў палях, ідзе ўборка кукурузы, агародніны, нарыхтоўка кармоў, таксама пачалася апрацоўка глебы, сяўба азімых.

— Нягледзячы на тое, што яшчэ бягучы аграрны год не завяршыўся, пачаўся ўжо наступны. Падрыхтоўка глебы да сяўбы ідзе актыўна, і адзін год плаўна пераходзіць у іншы. У аграрыяў няма выхадных. Тым не менш асноўны збожжавы клін убраны, — адзначыў старшыня аблвыканкама.

Ён дадаў, што маштабнае свята ў Бешанковічах дае старт «дажыначным» мерапрыемствам для раёнаў вобласці.

— Год быў няпросты. У канцы вясны — замаразкі, цяпер істотна падсушыла. Але мы ўсё роўна перасягнулі мяжу мінулага года па намалоце збожжа і сабралі на парадак вышэй. Вельмі добра ўрадзіла кукуруза, зялёнай масы здымаем больш за 300 ц/га. Збожжа сталі выбіраць інтэнсіўна, сталі больш звяртаць увагі на гэту культуру па прычыне змянення ўмоў надвор’я і ссоўвання кліматычных паясоў. Як паказвае практыка, атрымліваем больш за 100 ц/га збожжа. Далей гэты кірунак будзем развіваць, — адзначыў Аляксандр Субоцін.

Старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч адзначыла, што да вялікага свята райцэнтр рыхтаваўся грунтоўна:

— Сучасныя «Дажынкі» — вельмі маштабны сацыяльна-культурны праект, які дазваляе не толькі падвесці вынікі жніва і працы нашых хлебаробаў, але і значна змяніць аблічча месца жыхарства людзей, стварыць камфортныя ўмовы для жыцця, працы, баўлення часу, падмацаваць турыстычны патэнцыял Віцебшчыны. Нездарма Прэзідэнт гаворыць, што моцныя рэгіёны — гэта моцная дзяржава. Дзякуючы вялікай увазе і падтрымцы рэгіёнаў значнае пераўтварэнне зазнаў і наш гарадскі пасёлак — абсалютна ў кожнай сферы: адміністрацыйныя будынкі, пляцоўкі, дваровыя тэрыторыі, значна абнавіўся жыллёвы сектар, што вельмі важна для людзей.

У гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарпасёлку побач з краязнаўчым музеем адкрылі бюст Героя Савецкага Саюза Паўла Раманава, ушанаваўшы хвілінай маўчання яго памяць.

У час Вялікай Айчыннай вайны ён удзельнічаў у баях з ворагам, стаў удзельнікам падпольнага руху. З верасня 1942 года займаў пасаду першага сакратара падпольнага Бешанковіцкага райкама. З кастрычніка таго ж года прыняў камандаванне партызанскай брыгадай «За Савецкую Беларусь», якая дзейнічала ў складзе Полацка-Лепельскага партызанскага злучэння ў Віцебскай вобласці. 13 мая 1944 у складзе атрада прыкрыцця, пакуль асноўныя сілы брыгады вырываліся з акружэння, Павел Раманаў загінуў. Пасмяротна партызанскі камандзір быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны І ступені, медалямі.

Навучэнцы і педагогі мясцовай дзіцячай школы мастацтваў напярэдадні 60-годдзя навучальнай установы атрымалі выдатны падарунак — цалкам абноўлены будынак. Яго рэканструкцыя пачалася яшчэ ў 2015 годзе, у выніку абноўлены ўсе памяшканні, фасад, добраўпарадкавана тэрыторыя, набыты новыя музычныя інструменты і абсталяванне, мэбля, уладкаваны санвузлы і душавыя.

Будынак дзіцячай школы мастацтваў з’яўляецца часткай былога маёнтка графа Храптовіча, які валодаў мястэчкам у XVІІІ стагоддзі. Гэта помнік архітэктуры канца XVІІ — пачатку XVІІІ стагоддзя. У ім пабывалі рускія цары, а таксама французскі імператар Напалеон. Па легендзе, з балкона, адкуль акрываўся добры від на Заходнюю Дзвіну, Напалеон назіраў за перамяшчэннем сваіх войскаў.

А побач са школай мастацтваў, у Цэнтральным парку, адкрылі скульптуру «Закаханыя». Парк з’яўляецца гістарычным помнікам, тут прагульваліся Сапегі, Напалеон Банапарт, расійскі цар Аляксандр І, блізкі сябар Аляксандра Пушкіна — Іван Пушчын.

У сярэдняй школе № 1 адкрылі абноўлены стадыён. Гэта школа райцэнтра сёлета адзначыць 85-годдзе з дня заснавання. На ранейшым стадыёне было травяное футбольнае поле і асфальтаваныя бегавыя дарожкі. Цяпер усё пакрыццё замянілі на штучнае. Акрамя таго, уладкавалі індывідуальныя пляцоўкі для футбола, валейбола, баскетбола, вулічныя трэнажоры. 

З’явілася трэніровачная зона для варкаўтараў. Для малодшых школьнікаў у спартыўным гарадку з’явілася гульнявая пляцоўка з горкамі і арэлямі.

Падчас свята аграрыяў госці Бешанковічаў пабывалі на кірмашы-выставе майстроў народных рамёстваў з усёй вобласці, наведалі падворкі, паспрабавалі мясцовыя «прысмакі», пабывалі на розных інтэрактыўных пляцоўках для дзяцей і дарослых, на вуліцах Бешанковічаў для гледачоў выступалі творчыя калектывы. Завяршылася свята ўвечары святочным канцэртам.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

у малдове ў першыя гадзіны другога тура прэзідэнцкіх выбараў мясцовая грамадская арганізацыя promo-lex атрымала 141 сігнал аб розных парушэннях, пацвердзіліся з іх 109, паведамляе тасс.


як заявіў на брыфінгу кіраўнік арганізацыі мікалай панфіл, большасць выпадкаў звязана з тэхнічнымі праблемамі рэгістрацыі выбаршчыкаў, каля чвэрці — з пашкоджаннямі скрыняў для галасавання, адсутнасцю на іх пломбаў.

па яго словах, парушалася таямніца галасавання, некаторыя выбаршчыкі фатаграфавалі бюлетэні, дэманстравалі свой выбар. таксама зазначаецца, што на некаторых участках вялася перадвыбарная агітацыя, а выбаршчыкаў арганізавана падвозілі.

як удакладніў мікалай панфіл, promo-lex накіравала сваіх назіральнікаў на 614 выбарчых участкаў. акрамя таго, назіраюць за працэсам 89 мабільных груп.

другі тур выбараў прэзідэнта ў малдове праходзіць паміж дзейным кіраўніком рэспублікі маяй санду і былым генпракурорам краіны аляксандрам стаянагло.

як паведамлялася, у выбарах 20 кастрычніка прынялі ўдзел 11 кандыдатаў. санду атрымала 42,49% галасоў, а стаянагло — 25,95%. у гэты ж дзень прайшоў рэферэндум аб унясенні ў канстытуцыю малдовы паправак аб незваротнасці еўрапейскага курсу краіны, які падтрымалі 50,35 працэнта.

больш за 100 парушэнняў зафіксавана ў малдове ў першыя гадзіны прэзідэнцкіх выбараў

жанчына загінула пры пажары дачнага дома ў мазырскім раёне, паведамілі белта ў гомельскім абласным упраўленні мнс.


ратавальнікі атрымалі сігнал аб пажары ў садовым таварыстве «будаўнік» паблізу в. бібікі 2 лістапада ў 21.30. працаўнікі мнс, якія прыбылі па адрасе, знайшлі на ложку ў падпаленым пакоі моцна абгарэлае цела жанчыны. яе асобу ўстанаўліваюць.

«ва ўстанову аховы здароўя звярнуўся ўласнік дачнага дома, з апёкамі яго шпіталізавалі», — удакладнілі ў абласным упраўленні мнс.

агонь знішчыў дах, маёмасць у доме, пашкоджаны сцены.

абставіны здарэння высвятляюць. як версію прычыны пажару разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

жанчына загінула пры пажары дачнага дома ў мазырскім раёне