На пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях падвялі чарговыя вынікі выканання Генеральнага пагаднення паміж урадам, аб’яднаннямі прафсаюзаў і наймальнікаў.
Нагадаем, гэты дакумент падпісваецца раз на тры гады і замацоўвае абавязацельствы трох бакоў сацыяльнага партнёрства — урада, прафсаюзаў і наймальнікаў — па прадастаўленні сацыяльна-эканамічных гарантый работнікам, дасягненню пэўных паказчыкаў у сферы занятасці насельніцтва, узроўню аплаты працы, сацыяльнай абароны і г.д.
Вынікі працы за першае паўгоддзе бягучага года паказваюць: абсалютная большасць дамоўленасцей, замацаваных у пагадненні, выконваецца.
Так, адно з найважнейшых пытанняў для прафсаюзаў — узровень рэальных даходаў насельніцтва. Тут фактычныя паказчыкі значна апярэджваюць прагнозныя. У асноўным такі вынік дасягнуты за кошт павелічэння самага буйнога складніка даходаў — аплаты працы. Пры запланаваным паказчыку росту на 3,9 працэнта ў 2024 годзе рэальная заработная плата за восем месяцаў бягучага года павялічылася на 13,2 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым варта адзначыць і яшчэ адзін важны крытэрый: колькасць арганізацый, дзе сярэдняя зарплата менш за 150 працэнтаў мінімальнай аплаты працы, у параўнанні з пачаткам года скарацілася ў 7 разоў.
Таксама выкананы ўсе дамоўленасці па захаванні і развіцці сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, у тым ліку выплаце дапамог, падтрымцы найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва.
Акрамя таго, адно з важных пытанняў — узровень беспрацоўя. Тут таксама адзначаны станоўчыя тэндэнцыі. Узровень беспрацоўя, разлічаны па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы, у маі бягучага года склаў 3 працэнты (у маі 2023 г. — 3,4%). Трэба адзначыць, што знізіўся і ўзровень вымушанай няпоўнай занятасці: у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам у тры разы. Значна менш працаўнікоў знаходзілася і ў цэладзённых прастоях.
Яшчэ адна тэма, на якую прафсаюзы звярнулі ўвагу сацыяльных партнёраў, — гэта своечасовая выплата заработнай платы. Пытанне ўвесь час знаходзіцца пад кантролем прафсаюзаў. За справаздачны перыяд адзначаецца зніжэнне фактаў несвоечасовага разліку з работнікамі. Тым не менш, за 8 месяцаў прафсаюзамі выяўлена больш за 160 фактаў парушэння наймальнікамі ўстаноўленых тэрмінаў выплаты заробку. У кожным выпадку прафсаюзы прымалі неабходныя меры для вырашэння пытання. І, як правіла, парушэнні аператыўна ўстараняюцца. Выпадкі неаднаразовага парушэння арганізацыямі тэрмінаў выплаты заработнай платы адзінкавыя.
Як падкрэсліў старшыня ФПБ Юрый Сянько, сумесная работа сацыяльных партнёраў па выкананні прынятых абавязацельстваў у рамках Генеральнага пагаднення дае свае станоўчыя вынікі. Разам з тым спыняцца на дасягнутым нельга: ёсць яшчэ пытанні, якія неабходна трымаць на кантролі і прымаць меры для іх вырашэння. Пры гэтым лідэр нацыянальнага прафцэнтра акцэнтаваў увагу на тым, што зараз ідзе работа над праектам новага Генеральнага пагаднення.
— У Год якасці мы павінны падпісаць новы якасны дакумент на 2025-2027 гады. Мяркую, што ў гэтым дакуменце будуць захаваны ўсе дзейныя актуальныя нормы, правераныя часам. Таксама ў ім павінна быць улічана ўсё новае, што дазволіць нам рухацца наперад і вырашаць пытанні не толькі ў бягучым перыядзе, але і ў доўгатэрміновай перспектыве, — адзначыў Юрый Сянько.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: БелТА
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.