Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае маладым спецыялістам, медыцынскім работнікам Мінскай вобласці прайшло 3 кастрычніка ва Усіхсвяцкім храме.
Па словах старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУАЗ «Мінскі абласны цэнтр хуткай медыцынскай дапамогі» Сяргея Царукова, штогадовае ўшанаванне маладых спецыялістаў ужо стала добрай традыцыяй.
— Мы збіраем іх разам, гаворым добрыя словы і дарым сімвалічныя падарункі. Адным словам — паказваем, што мы рады іх бачыць. Уводзім у нашу сям’ю і стараемся апекаваць цэлы год, — распавядае ён.
Ідэя правесці ўрачыстае мерапрыемства ва Усіхсвяцкім храме прыйшла некалькі месяцаў таму. Гэта вельмі сімвалічна, бо менавіта ў гэты дзень тут заклалі капсулу з месца пахавання медыцынскіх работнікаў, якія загінулі ў гады ВАВ у вёсцы Падгор’е Ждановіцкага сельсавета.
— Я лічу, што гісторыю павінны памятаць усё, асабліва ў наш час, таму што гэта той досвед і тая памяць, якая нам патрэбна, каб у будучыні не адбылося паўтораў тых страшных падзей. Моладзь павінна выхоўвацца ў духу патрыятызму. І яшчэ трэба падводзіць іх да таго, што ўсё ў руках маладых. Яны павінны аналізаваць сітуацыю і разбірацца, што такое добра і што такое дрэнна, — дадаў Сяргей Царукоў.
Усяго ў мерапрыемстве бралі ўдзел каля 60 маладых спецыялістаў. Таксама іх чакала экскурсія па Крыпце і афіцыйная частка ў Белай зале.
Лізавета ГОЛАД
фота аўтара
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.