Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву ў новы навучальны год запусціла новы праект «Калі мы адзіныя, мы непераможныя». Праект аб’яднаў юных спартсменаў, дасведчаных трэнераў, знакамітых дзеячаў — усіх, без чыёй адданай працы перамогі ў спорце немагчымыя. У рамках праекта з навучэнцамі РДВАР рэгулярна будуць сустракацца людзі, чый спартыўны і жыццёвы досвед будзе вельмі карысным юным спартсменам. Героем чарговай сустрэчы стаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.
Задаць кіраўніку галіны, як прафесійныя, так і жыццёвыя пытанні, пачуць на іх шчырыя адказы — не ўсе маладыя спартсмены маюць такую магчымасць. Выхаванцы РДУАР яе не ўпусцілі. Размова выйшла шчырай і разнабаковай. Асобна міністр адзначыў лейтматыў праекта «Калі мы адзіныя, мы непераможныя».
«Пытанні ад жыцця, на некаторыя нават было цяжка адказаць, даводзілася добра падумаць. Вельмі ўражваюць такія сустрэчы. Дзеці вельмі цікавыя, я думаю, што ў іх вялікая будучыня, таму што ў вучылішчы алімпійскага рэзерву сабраны ўсе лепшыя юныя спартсмены. І выхаванцы вучылішча паказваюць дастойныя вынікі не толькі на рэспубліканскіх спаборніцтвах, але і на міжнароднай арэне», — падзяліўся ўражаннямі ён.
У цэлым сістэму падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву ў такой установе, як вучылішча алімпійскага рэзерву, Сяргей Кавальчук лічыць найбольш эфектыўнай. «Многія дзяржавы на постсавецкай прасторы, адмовіўшыся ад гэтай сістэмы, зараз яе адраджаюць, спрабуюць вярнуць тое, што было страчана. У нас, дзякуючы кіраўніцтву краіны, гэтая сістэма была захавана і палепшана. І ў тым, што ў нас сёння ёсць добры спартыўны рэзерв, найперш заслуга вучылішча алімпійскага рэзерву. Першы этап падрыхтоўкі — гэта дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, а наступны — вучылішча алімпійскага рэзерву. Мы ўвесь час удасканальваем працу гэтых устаноў, і ў будучыні, я думаю, яны будуць даваць яшчэ лепшы вынік», — падкрэсліў міністр.
На памяць аб гэтай сустрэчы Сяргей Кавальчук разам з дырэктарам РДУАР Андрэем Барбашынскім і выхаванцымі вучылішча пасадзілі дрэва на «Алее славы».
Валерыя СЦЯЦКО
Фота Віктара ДРАЧОВА
«Без мінулага не бывае будучыні»
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.