Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 6 кастрычніка ўмовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць актыўная франтальная сістэма, якая ссоўваецца з поўдня Еўропы, толькі ноччу па поўначы краіны адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску.
Хмарна. У многіх раёнах краіны пройдуць дажджы, ноччу па поўдні, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны парывісты, удзень у асобных раёнах на ўсходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў па поўначы да 11 цяпла па паўднёвым усходзе краіны, максімальная днём – 9—15 градусаў, месцамі па паўднёвым усходзе рэспублікі да 19 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pixabay.com
«Без мінулага не бывае будучыні»
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.