Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 30 жніўня нумар 69 зацверджаны прафесійны стандарт «спецыяліст па турызме», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
«Прафесійны стандарт — характарыстыка зместу працоўных функцый і патрабаванняў да кваліфікацыі, неабходнай для іх выканання», — гаворыцца ў даведцы прававога партала.
Асноўнай мэтай працоўнай дзейнасці спецыяліста па турызме вызначана папулярызацыя і рэалізацыя тураў, аказанне турыстычных паслуг. Да працоўных функцый аднесены фарміраванне, папулярызацыя і рэалізацыя тураў, работа з заказамі турыстаў, экскурсантаў па стварэнні турыстычных груп. Дакументам устаноўлены, у прыватнасці, патрабаванні да адукацыі работніка, яго ўменняў і ведаў.
«Прафесійны стандарт накіраваны на ўстанаўленне і падтрыманне адзіных патрабаванняў да зместу працы спецыялістаў па турызме, ён дасць магчымасць на рынку працы прымяняць адзіныя падыходы пры падрыхтоўцы службовых інструкцый работнікаў. У сістэме адукацыі прафесійны стандарт служыць асновай пры распрацоўцы адукацыйных стандартаў, вучэбна-метадычных матэрыялаў», — адзначылі ў Міністэрстве працы і сацабароны.
Адначасова пастановай выключана кваліфікацыйная характарыстыка пасады служачага «спецыяліст па турызме», размешчаная ў выпуску 27-га адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых «Пасады служачых, занятых у арганізацыях турызму», з улікам таго, што прафесійны стандарт з’яўляецца аналагам кваліфікацыйнай характарыстыкі.
Прававы акт уступае ў сілу з 5 кастрычніка.
«Без мінулага не бывае будучыні»
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.