Вы тут

Больш за 140 кг адборнага карпа выкраў мужчына пад Ганцавічамі


 

У Ганцавіцкім раёне адбылося злачынства: зламыснік выкраў з рыбнай гаспадаркі больш за 140 кілаграмаў адборнага карпа. Аб гэтым праінфармавалі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, паведамляе ont.by. 


Супрацоўнікі органаў аховы навакольнага асяроддзя паведамілі аб тым, што ў раёне адной з рыбных гаспадарак быў затрыманы мужчына, у багажніку аўтамабіля якога знаходзіліся два мяшка з рыбай.

Пасля прыбыцця на месца інцыдэнту супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі ў 46-гадовага беспрацоўнага жыхара адной з вёсак Ганцавіцкага раёна больш за 140 кілаграмаў адборнага карпа. Рыба была запакаваная ў мяшкі і перавозілася без неабходных дакументаў.

Мужчына прызнаўся, што з дапамогай сетак і вадалазнага касцюма вылавіў рыбу з рыбнай гаспадаркі. Частку ўлову ён планаваў выкарыстоўваць для асабістых патрэб, а астатняе — прадаць знаёмым.

Сума ўрону склала 870 рублёў. Следчыя распачалі крымінальную справу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.