У Беларусі зацвердзілі праграму новага факультатыва для навучэнцаў 2-9-х класаў, паведамляе Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал.
Дадатковыя курсы для 2–4-х класаў «Лесвічка да поспеху» і для 5–9-х класаў «Лесвіца да поспеху» прысвечаны адаптацыі дзяцей да вучобы ў школе, сямейным каштоўнасцям і фарміраванню функцыянальнай пісьменнасці ў выхаваўчым працэсе.
Распрацоўшчыкі праграм перакананыя, што важна развіць у дзяцей крытычнае мысленне, крэатыўнасць, эмацыйны і сацыяльны інтэлект і гэтак далей.
На першым занятку курса для навучэнцаў 2-4-х класаў дзецям растлумачаць, як адаптавацца да вучобы пасля канікулаў.
Таксама падчас заняткаў вывучаць, чым сям’я адрозніваецца ад іншых груп людзей, які склад традыцыйнай і правілы дружнай сям’і.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.