Духоўна-патрыятычны мотапрабег злучыць культурныя сталіцы Беларусі і Расіі — Бялынічы і Ніжні Ноўгарад. Мерапрыемства праходзіць 4-6 кастрычніка і сабрала больш за 40 удзельнікаў, паведамляе БелТА.
За тры гадзіны ўдзельнікі акцыі наведалі мемарыяльны комплекс «Стэфанава», помнік загінуўшым землякам у аг. Вішоў, алею Славы і музей гісторыі Бялыніцкага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас «Радзіма».
Ініцыятыва правядзення мотапрабегу накіравана на ўмацаванне брацкіх адносін паміж дзвюма краінамі, іх духоўнага адзінства, садзейнічанне развіццю Саюзнай дзяржавы, а таксама ўвекавечанне важнейшых вех агульнай гісторыі, звязаных з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогай у Вялікай Айчыне.
«Без мінулага не бывае будучыні»
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.