Сёння ў крытым лёгкаатлетычным манежы ў Мінску аматары спорту з ліку старэйшага ўзросту прынялі ўдзел у адкрытых рэспубліканскіх спартыўна-масавых спаборніцтвах "Актыўнае даўгалецце - 2024".
Спаборніцтвы прайшлі ва ўзроставых катэгорыях з 50 да 60 гадоў, з 60 да 70, з 70 да 80 і пасля 80 гадоў. Больш за 70 удзельнікаў каманд з Мінска, Лагойска, Узды, Баранавіч і Расіі спаборнічалі ў адцісканні рук ва ўпоры за 20 секунд, гнуткасці пазваночніка, спартыўнай хадзьбе на 400 метраў і скачках праз скакалку за 20 секунд. Галоўным суддзёй спаборніцтваў быў кіраўнік клуба здаровага ладу жыцця «Аптымаліст» вядомы спартсмен і пісьменнік 84-гадовы Валянцін Андрэевіч Талкачоў — прафесар Міжнароднай акадэміі цвярозасці, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. А самы ўзроставы ўдзельнік спаборніцтваў Канстанцін Маркавіч Хацкевіч адзначыў у гэтым годзе сваё 95 годзе.
Моманты гэтых цікавых спаборніцтваў глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Віктар Драчоў, фота аўтара