Валянціну Драбышэўскую, паэтэсу, празаіка, дзіцячую пісьменніцу, перакладчыцу, аўтара Выдавецкага дома «Звязда», добра ведаюць у многіх школах і бібліятэках Мінска, ды і ўвогуле нашай краіны. Са сваім творчым праектам «У пошуках суперсябра К», галоўнай мэтай якога з’яўляецца прапаганда дзіцячай кнігі, дзіцячага чытання, пісьменніца пабывала ў многіх куточках Беларусі.
А днямі Валянціна Драбышэўская правяла квэст-гульню для маленькіх жыхароў інтэрната Паліграфкамбіната імя Якуба Коласа. Дзеці з радасцю, весела ўдзельнічалі ў сапраўдным свяце: адгадвалі загадкі, спявалі песні, чыталі вершы, на некаторы час станавіліся акцёрамі ў тэатрах-экспромтах, наладжаных Валянцінай Драбышэўскай. А яшчэ юныя ўдзельнікі сустрэчы знайшлі чароўны ключ і зрабілі сапраўднае адкрыццё: «Суперсябра К — гэта кніга!»
Усе этапы гульні патрабавалі ўвагі, актыўнага ўдзелу літаральна кожнага з хлопчыкаў і дзяўчынак. Не засталіся ўбаку нават бацькі юных удзельнікаў сустрэчы з пісьменніцай. Пераможцы квэст-гульні атрымалі дыпломы ад Выдавецкага дома «Звязда», а галоўным падарункам для дзяцей сталі новыя кнігі Валянціны Драбышэўскай: «Секретно! Для мальчишек!», «Секретно! Для девчонок!», «Тринадцать перевоплощений».
Дарэчы, у «Звяздзе» падрыхтавана да друку новая кніга Валянціны Драбышэўскай. Гэтым разам пісьменніца расказвае пра больш складаную тэму — пра лёс дзіцяці ў Вялікую Айчынную вайну.
Мікола БЕРЛЕЖ
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.