Вы тут

Два аўтамабілі насмерць збілі пешахода ў Мінскім раёне


У Мінскім раёне загінуў пешаход. Аб гэтым паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.


Фота з Тэлеграм-канала Мінскага аблвыканкама

7 кастрычніка ў Мінскім раёне каля 18:40 45-гадовы жыхар сталіцы, кіруючы аўтамабілем Volkswagen, паводле папярэдняй інфармацыі, рухаючыся на 7-м км аўтадарогі Н9034 Новы Двор — Міханавічы — Пяцеўшчына, учыніў наезд на 47-гадовага пешахода. Мужчына ішоў па сярэдзіне праезнай часткі дарогі. У выніку сутыкнення пешахода адкінула на сустрэчную паласу руху, дзе на яго здзейсніў наезд аўтамабіль Fiat пад кіраваннем 62-гадовага жыхара Стаўбцоўскага раёна.

Пешаход памёр на месцы. Ён не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі. Раней загінулы 17 разоў прыцягваўся супрацоўнікамі ДАІ за парушэнне ПДР пешаходам, у 12 выпадках — у нецвярозым стане. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.