Туман у начныя і ранішнія гадзіны, месцамі замаразкі прагназуюцца ў Беларусі 9 кастрычніка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды
Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі ў другой палове дня месцамі па захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі можа быць туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5–10 м/с, месцамі на захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 цяпла, на захадзе — да 11 градусаў. У некаторых раёнах па паўночным усходзе прагназуюцца замаразкі да мінус 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца ад плюс 12 па паўночным усходзе да 22 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pixabay.com.
«Без мінулага не бывае будучыні»
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.