Вы тут

Вальфовіч расказаў для чаго ў Беларусі рыхтуюць добраахвотніцкія атрады


Пра тое, для чаго ў Беларусі рыхтуюць добраахвотніцкія атрады журналістам расказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч, перадае БелТА.


Як паведамлялася раней, сёння на палігоне навучальнага цэнтра спецыяльнага прызначэння ўнутраных войск Валоўшчына прайшлі комплексныя заняткі з ваеннаабавязанымі, якія раней праходзілі службу ў спецпадраздзяленнях МУС, а таксама ўдзельнікамі Добраахвотніцкага атрада «Смерч».

«Гэта новая форма прызыву ваеннаабавязаных: на дзень, на два, у выхадны дзень, без выкарыстання сістэмы мабілізацыі, якая адпрацаваная ў Беларусі», — сказаў Аляксандр Вольфавіч.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі адзначыў, што ваеннаабавязаныя даказалі, што не страцілі навыкі, атрыманыя за час службы. «Гэта былыя афіцэры і салдаты ўнутраных войск, АМАП, САХР, „Алмаза“ і іншых спецпадраздзяленняў МУС. Каб удасканальваць іх навыкі, прыдуманая такая форма навучання. Калі хтосьці паквапіцца на наш суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, то па сігнале Прэзідэнта, кіраўнікі сілавога блока дадуць каманду і ў дзеючыя падраздзяленні, абмінаючы ваенкаматы, на працягу літаральна некалькіх гадзін, прыбудуць тыя, хто выдатна валодае навыкамі і спосабамі вядзення баявых дзеянняў. Для іх ужо закладзена форма, камплекты ўзбраення. Яны ўзмацняюць баявы патэнцыял дзеючых спецпадраздзяленняў у 2-3 разы. Каб гэта аператыўна рэалізаваць і праходзяць такія зборы», — дадаў Аляксандр Вольфавіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што ваеннаабавязаныя разумеюць неабходнасць такіх збораў і з жаданнем на іх прыходзяць. «Па-першае, для іх гэта магчымасць пагутарыць са сваімі былымі калегамі. Па ўзроставых абмежаваннях, нейкіх сямейных абставінах, па стане здароўя некаторыя не могуць працягваць службу і сыходзяць на грамадзянскую сцежку. Але тым не менш іх памятаюць у калектывах. Па-другое — падзяліцца сваімі думкамі, напрацаваным вопытам з маладымі вайскоўцамі», — адзначыў Аляксандр Вольфавіч.

Таксама Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі ўказаў на тое, што падраздзяленнямі аналізуецца сучасны вопыт вядзення баявых дзеянняў. «Вывучаецца прымяненне БПЛА, супрацьдзеянне ім, сродкі радыёэлектроннай барацьбы, новыя віды стралковай зброі, розныя мабільныя сродкі перамяшчэння, сродкі паражэння, сродкі аказання першай медыцынскай дапамогі. Таксама ваеннаабавязаным даводзяць пытанні інжынернай падрыхтоўкі, размініравання мясцовасці і іншыя. І кожны спецназавец, які быў на зборах, валодае ўсімі навыкамі вядзення баявых дзеянняў. Хацелася б, каб гэта ім не спатрэбілася ў жыцці. Але тым не менш сёння структуры сілавога блока гатовыя да абароны нашых нацыянальных інтарэсаў», — рэзюмаваў Аляксандр Вольфавіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.