Як расказалі ў АСВОД, 66-гадовы жыхар Маладзечна адправіўся на рыбалку на раку Заходняя Бярэзіна.
Крыкі аб дапамозечалавека, які тануў, пачуў рыбак, які знаходзіўся на беразе. Пайшоўшы на голас, мужчына ўбачыў на вадзе толькі самаробную пенаплексавую лодку з пашкоджаным бортам на адлегласці 100 метраў ад берага.
Знайсці ж таго, хто палдаваў крыкі аб дапамозе, не ўдалося, і мужчына патэлефанаваў у МНС. Праз некалькі гадзін ратавальнікі знайшлі цела загінулага пенсіянера.
Па справе будзе праведзена судова-медыцынская экспертыза, а СК высветліць усе акалічнасці няшчаснага выпадку.
«Аднак і без экспертыз усім павінна быць відавочна, што будаваць лодку з пенаплексу — гэта не самая лепшая ідэя», — адзначылі ў АСВОД.
Пенаплекс — рэчыва таго ж роду, што пенапласт. Ён таксама зроблены з гранул полістыролу, але валодае большай трываласцю.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.