Урачыстая цырымонія ўзнагароджання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Расійскай Федэрацыі — ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага — адбылася ў Крамлі, перадае БелТА.
Ордэн беларускаму лідару ўручыў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага — вышэйшы дзяржаўны ордэн Расійскай Федэрацыі (першы ордэн і вышэйшая ўзнагарода ў Расійскай імперыі). Узнагарода заснавана ў канцы XVII стагоддзя Пятром І у гонар апостала Андрэя Першазванага. Усяго да 1917 года ўзнагароду атрымалі больш за 1 тыс. чалавек.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн, як і ўсе астатнія ўзнагароды Расійскай імперыі, быў скасаваны. Але ў 1998 годзе ўказам Прэзідэнта Расіі адноўлены як вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода. Згодна са статутам, ім могуць узнагароджвацца выдатныя дзяржаўныя, грамадскія дзеячы і іншыя грамадзяне Расійскай Федэрацыі за «выключныя заслугі, якія садзейнічаюць працвітанню, велічы і славе Расіі», а таксама кіраўнікі дзяржаў і кіраўнікі ўрадаў замежных краін за «выдатныя заслугі перад Расійскай Федэрацыяй».
Пачынаючы з 1998 года ордэнам былі ўзнагароджаны 26 чалавек. У іх ліку Старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, цяпер былыя кіраўнікі Азербайджана і Казахстана Гейдар Аліеў і Нурсултан Назарбаеў.
/Будзе дапоўнена/.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.