Вы тут

Беларусы перамаглі швейцарцаў у кваліфікацыі чэмпіянату свету па пляжным футболе


Зборная Беларусі па пляжным футболе з пБеларусьерамогі пачала выступленне на другім групавым этапе адборачнага турніру чэмпіянату свету ў іспанскім Кадысе, паведамляе БелТА.


У стартавым паядынку групы А беларусы ўпэўнена перайгралі каманду Швейцарыі з лікам 9:3. У складзе пераможцаў галявы дубль аформіў галкіпер Міхаіл Аўгустаў, па адным мячы забілі Вадзім Бокач, Ягор Гардзецкі, Ігар Брыштэль, Яўген Новікаў, Юрый Пятроўскі, Іван Канстанцінаў і Алег Гапон. Заўтра беларуская дружына сустрэнецца з італьянцамі, а 12 кастрычніка будзе супернічаць з датчанамі. На першым этапе беларусы сталі лепшымі ў папярэдняй групе D, разграміўшы зборныя Бельгіі (111) і Малдовы (8:4), у 1/8 фіналу атрымалі тэхнічную перамогу над літоўцамі, якія не выйшлі на матч.

У групе B другога этапу выступяць каманды Іспаніі, Партугаліі, Польшчы і Францыі.

Па дзве лепшыя зборныя з кожнага квартэта стануць уладальнікамі пуцёвак на чэмпіянат свету. Фінальная частка 13-га планетарнага форуму пад эгідай ФІФА пройдзе ў пачатку мая 2025 года на Сейшэльскіх астравах. Зборная Беларусі прымала ўдзел у трох апошніх сусветных чэмпіянатах: у 2024 годзе беларусы занялі чацвёртае месца, а ў 2019 і 2021 гадах не змаглі прабіцца ў плэй-оф. У гэтым сезоне каманда Нікаласа Альварада стала бронзавым прызёрам Еўралігі.

 Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Высокі попыт дыктуе цэны

Высокі попыт дыктуе цэны

У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі адзначаўся павышаны попыт на паслугі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый. 

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Калейдаскоп

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

У шаляў чакаецца ўдалы тыдзень для вырашэння матэрыяльных праблем.