Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, ноччу 12 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі па ўсходзе моцныя дажджы, магчымыя навальніцы.
Удзень пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ва ўсходніх раёнах краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, уначы месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 3 да 9 градусаў, па ўсходзе краіны да 12 цяпла, максімальная днём складзе 9–15 градусаў. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pixabay.com.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.