Вы тут

Іван Кубракоў уручыў чорныя берэты


Рытуал уручэння гэтага сімвалу мужнасці, стойкасці і сілы духу адбыўся на пляцы Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС. Удзел у цырымоніі прынялі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, першы намеснік міністра — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка, намеснік міністра Дзмітрый Карзюк.


Запаветныя галаўныя ўборы рук кіраўніка міліцэйскага ведамства атрымалі 68 супрацоўнікаў з розных падраздзяленняў з усёй краіны. Іван Кубракоў цёпла павіншаваў калег, якія паспяхова пераадолелі няпростыя кваліфікацыйныя выпрабаванні, і выказаў упэўненасць, што байцы запомняць гэты дзень на ўсё жыццё, пажадаў ім далейшых поспехаў і ўдачы.

Падводзячы вынік выпрабаванняў на права нашэння чорнага берэта, міністр унутраных спраў адзначыў, што іспыты здавалі не толькі байцы атрадаў міліцыі асобага прызначэння, а і прадстаўнікі іншых падраздзяленняў. У Гарані прыехаў 121 прэтэндэнт, пасля першага дня засталося 111. У выніку чорныя берэты атрымалі 68 супрацоўнікаў.

Як падкрэсліў міністр, падчас выпрабаванняў правяраецца не толькі фізічная цягавітасць, а найперш сіла духу і згуртаванасць калектыву. «Паласу перашкод праходзяць па чатыры чалавекі, і калі адзін не здае іспыт, яго не здае ўся группа, — патлумачыў ён. — Гэта як у рэальнай сітуацыі, калі супрацоўнікі выконваюць баявыя задачы. На першы план выходзяць пачуццё локця, здольнасць своечасова дапамагчы сябру, як бы ні было цяжка самому».

Па словах Івана Кубракова, чорны берэт — гэта ўжо даўно не галаўны ўбор, а знак мужнасці і гонару. «Гэта знак якасці атрадаў міліцыі асобага прызначэння, — удакладніў ён. — За час існавання суверэннай Беларусі АМАП неаднаразова паказваў, што ён на перадавых рубяжах абароны інтарэсаў грамадзян. Калі ў краіне было цяжка, байцы станавіліся плячом да пляча і выконвалі пастаўленыя задачы. АМАП таксама ажыццяўляе сілавую падтрымку падраздзяленняў крымінальнага блоку, удзельнічае ў многіх спецаперацыях. Не сумняваюся, што з такой моладдзю ў нас усё атрымаецца і мы гарантуем бяспеку ў нашай краіне».

Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.