Вы тут

Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці самалёта «Асвей»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікавана міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці двухрухавіковага лёгкага мнагамэтавага самалёта «Асвей». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота: БелТА

Інвестыцыйны праект па распрацоўцы 19-мясцовага самалёта «Асвей» і арганізацыі яго серыйнай вытворчасці на базе ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» рэалізуецца ў рамках Комплекснай міжведамаснай праграмы па супрацоўніцтве з Расіяй у галіне авіябудавання.

Пагадненнем, падпісаным 15 красавіка 2024 года, вызначаюцца асноўныя пытанні арганізацыі, фінансавання і рэалізацыі інвестпраекта, упаўнаважаныя органы, правы на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама аб’ём заказаў на вытворчасць фюзеляжаў і самалётаў, якія размяшчаюцца расійскім бокам у ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод».

Прыняцце закона дае магчымасць стварыць у Беларусі ўмовы для фарміравання ўласнай авіябудаўнічай галіны.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?