Да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё», якую распачаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адным з першых далучыўся Савет Рэспублікі. Свой уклад у абнаўленне ляснога багацця краіны ўнеслі члены Прэзідыума і работнікі сакратарыята — у суботу яны працавалі на пашкоджаным ураганам участку ў Стаўбцоўскім раёне. Плануецца, што ў рамках акцыі беларусы разам адновяць лясны масіў, які пацярпеў ад ліпеньскага ўрагану. Асаблівая ўвага — на Гомельскую і Магілёўскую вобласці.
«Сапраўды, для нас лес значыць вельмі шмат. Гэта і экалогія, і наша багацце, і экспарт, вытворчасць мэблі і ўсе тыя галіны, дзе выкарыстоўваецца драўніна. Таму абсалютна правільна Прэзідэнт паставіў задачу, што ў найкарацейшыя тэрміны трэба ўсё аднавіць, аднавіць лесапасадкі. Але мы цудоўна ведаем, што такая акцыя па высадцы лесу ў нас праводзіцца штогод», — адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна звярнула ўвагу, што разам з сенатарамі працуюць і іх дзеці.
«Вядома, настрой цудоўны. Я шчыра ўдзячная ўсім нашым калегам, якія сёння тут разам з намі займаюцца гэтай добрай, высакароднай справай для нашай краіны. Фізічная праца заўсёды ў радасць. Проста заўсёды, калі ты знаходзішся на прыродзе, калі ты адчуваеш вось гэту прыгажосць, чысціню, добраўпарадкаванне нашай краіны і калі побач з табой твае калегі — надзейныя, добрыя, спагадныя, то, вядома, выдатны настрой», — падкрэсліла спікер.
Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сяргей Сівец прызнаўся, што ўпершыню садзіць лес. Падзяліўся, што адчуванні выдатныя. «Візіткай беларусаў з’яўляецца парадак і чысціня ў доме.
А лес — гэта наша народнае багацце і здабытак, і любы чалавек, падарожнічаючы па краіне, мае магчымасць у любым пункце зайсці ў лес, падыхаць чыстым паветрам, палюбавацца прыгажосцю лесу, заняцца ціхім паляваннем у адрозненне ад нашых заходніх суседзяў, дзе лес падзелены, перададзены ў прыватную ўласнасць і агароджаны металічнай агароджай, — адзначыў Сяргей Сівец. — І калі здараюцца нейкія прыродныя катаклізмы, якія шкодзяць нашаму прыроднаму здабытку, — гэта наш грамадзянскі абавязак усім выйсці, навесці парадак, пасадзіць новы лес для таго, каб і мы, і наступныя за намі пакаленні таксама пачуваліся камфортна на нашай роднай зямлі».
Таксама парламентарый прызнаўся, што ўпершыню садзіць лес. «Выдатныя адчуванні, атрымліваю задавальненне ад працэсу. Сёння мы садзім хваёвыя і бярозы», — дапоўніў ён.
Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы на тэрыторыі ляснога фонду краіны ўстараняюцца наступствы ліпеньскага ўрагану. Паводле папярэдніх даных, моцнымі вятрамі была пашкоджана драўніна на плошчы 25 тыс. га з запасам драўніны 2,4 млн. куб. м, пры гэтым суцэльным санітарным высечкам падлягала 2 млн. куб. м. У выніку наступных вятроў і дэталёвага абследавання аб’ём распрацоўкі толькі па суцэльных санітарных высечках вырас практычна ўтрая і склаў 5,7 млн куб. м.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.