«Мяшкоў Брэст» прадаўжае перамагаць у паядынках гандбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
Сваю сёмую вікторыю падрад дзеючыя чэмпіёны краіны атрымалі сёння ў Дзяржынску над ганбдалістамі МАГК — 40:21. Уладальнікі сярэбраных медалёў спартсмены мінскага СКА таксама лёгка абгулялі «Бусел Кітая» — 40:24. Гандбалісты «Гомеля» ў сябе дома перамаглі сталічны БДУФК-СКА — 36:32. У апошнім матчы сённяшняга гульнявога дня гандбалісты «Машэкі» прымуць у Магілёве гродзенскі «Кронан».
Становішча ў лідзіруючай групе: «Мяшкоў Брэст» — 14 ачкоў (7 матчаў), СКА — 14 (8), «Гомель» — 11 (8), «Машэка» — 7 (6).
Сустрэчы 6-га тура жаночага першынства адбудуцца заўтра. Чэмпіён Беларусі «БНТУ-БелАЗ» згуляе ў Гродне з мясцовай «Гараднічанкай», а ўладальніцы серабра гандбалісткі «Гомеля» сустрэнуцца ў Брэсце з мясцовым клубам «Вікторыя-Бярэсце». Пасля пяці гульнявых дзён «БНТУ-БелАЗ» і «Гомель» набралі па 10 ачкоў з 10 магчымых, у «Гараднічанкі» і «Вікторыі-Бярэсьця» па 8 заліковых балаў.
«Без мінулага не бывае будучыні»
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.