Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў трэці раз стала пераможцай турніру WTA-1000 у кітайскім Ухані з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе БелТА.
Сёння ў вырашальным паядынку другая ракетка планеты перайграла кітаянку Чжэн Цынь вэнь, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:3, 5:7, 6:3. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 40 хвілін.
На шляху да фіналу беларуска абгуляла чэшскую тэнісістку Кацярыну Сінякову (37-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:4, 6:4, прадстаўніцу Казахстана Юлію Пуцінцаву (35) — 1:6, 6:4, 6:0, польку Магдалену Фрэш (27) — 6:2, 6:2 і амерыканку Коры Гаўф (4) — 1:6, 6:4, 6:4.
Арына Сабаленка стала трохразовай чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў, да гэтага яна перамагала ў 2018 і 2019 гадах. На гэты раз яна зарабіла 1000 рэйтынгавых ачкоў і $525,1 тыс.зараз у яе актыве 17 перамог на турнірах пад эгідай WTA.
Прэв’ю: Мінспорту
Што будуюць, а што ўжо ўвялі ў эксплуатацыю?
«У ідэале, не адзін алімпійскі цыкл».
Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?