Вы тут

Галоўчанка: Аман — надзейны сябар і партнёр Беларусі


Аман — надзейны сябар і партнёр Беларусі. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы са старшынём Дзяржаўнай рады Амана шэйхам Абдэльмалікам Бэн Абдалай аль-Халілі, паведамляе БелТА.


«Больш за 30 гадоў таму мы сталі незалежнай краінай, і на працягу ўсяго гэтага часу Аман з’яўляецца надзейным сябрам і партнёрам Беларусі. І Беларусь, і Аман знаходзяцца ў рэгіёнах, дзе адбываюцца досыць складаныя працэсы. Аман гуляе важную ролю ў забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі, выступае з міратворчымі місіямі ў блізкаўсходнім рэгіёне. Са свайго боку Беларусь таксама выступае за больш хуткае вырашэнне ўсіх канфліктаў выключна мірным шляхам», — сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік беларускага ўрада 13 і 14 кастрычніка наведвае Аман з афіцыйным візітам, праводзіць шэраг важных сустрэч. Па выніках візіту будзе падпісаны важкі пакет дакументаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.