Вы тут

Надвор’е: ноччу замаразкі, ды і днём не горача


На гэтым тыдні ўладу над надвор’ем захопіць скандынаўскі халодны антыцыклон, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Гэты пераходны сезон быў досыць працяглы і цёплы. Але ў выніку ён перайшоў да рашучых дзеянняў, і з сярэдзіны кастрычніка восеньскія працэсы рухаюцца на паніжэнне тэмператур. Атмасферныя франты ад паўночнаатлантычнага цыклону абумовілі ў краіне пахмурнае, ветранае з дажджамі надвор’е.

У далейшым атмасферны ціск стане расці, а ініцыятыва пяройдзе да скандынаўскага халоднага антыцыклону. Ападкі спыняцца, паменшыцца шчыльнасць аблокаў, паветра па начах будзе інтэнсіўна астываць.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 2–8 цяпла, а максімальная днём — 7–13 градусаў з плюсам.

Першая хваля холаду прыйдзе ў сераду. У гэтыя суткі ноччу месцамі, а днём па ўсходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Тэмпература паветра ўначы —1—6 градусаў, пры праясненнях замаразкі да мінус 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 5–12 градусаў.

Упэўнены мінус ноччу прыйдзе да нас ужо ў чацвер. У гэты дзень кастрычніка будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі да мінус 4 градусаў, месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе 1–4 цяпла. Днём паветра прагрэецца да 5–12 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу і суботу ападкаў не прагназуецца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі ад нуля да мінус 4 градусаў, месцамі мінімальная тэмпература паветра будзе станоўчай — 1–4 цяпла. Максімальная днём — 6–12 градусаў з плюсам.

Без дажджоў чакаецца і ў нядзелю. У гэтыя суткі ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Уначы на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 4 градусаў, месцамі мінімальная тэмпература паветра будзе 1–5 цяпла. Максімальная днём — ад 7 да 14 градусаў цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.