Вы тут

У Беларусі да 2040 года плануецца павялічыць да 40% уклад малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП


У Беларусі да 2040 года плануецца павялічыць да 40% уклад малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП. Гэта прадугледжана праектам нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2040 года, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.


Праект НСУР — 2040 прадугледжвае захаванне курсу на стварэнне прывабных умоў для разняволення дзелавой ініцыятывы грамадзян, прыцягнення прадпрымальных людзей незалежна ад сацыяльнага статусу і ўзросту да адкрыцця ўласнай справы. Для дасягнення гэтай стратэгічнай мэты ў дакуменце прадугледжаны комплекс мер, які сфарміраваны па чатырох напрамках.

Першае — далейшае спрашчэнне і забеспячэнне стабільнасці прававога рэгулявання. Плануецца правядзенне абавязковай ацэнкі рэгулятарнага ўздзеяння, а максімальна магчымая колькасць адмінпрацэдур будзе пераведзена ў электронны фармат.

Другое-забеспячэнне даступнасці падтрымкі прадпрымальніцтва. Гэта прадугледжвае ўдасканаленне інстытуцыйнай інфраструктуры для прадастаўлення дзелавых паслуг бізнесу, дыверсіфікацыю інструментаў дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, развіццё новых інвестыцыйных прадуктаў на нацыянальным фінансавым рынку.

Трэцяе — маштабаванне тэхналагічнага прадпрымальніцтва. Далейшае развіццё атрымаюць суб’екты навукова-інавацыйнай інфраструктуры ў рэгіёнах, каб стаць цэнтрамі прыцягнення эканамічных, кадравых і навуковых рэсурсаў. Чацвёртае — падрыхтоўка сучасных прафесійных кадраў.

«Рэалізацыя названых мер будзе садзейнічаць дынамічнаму развіццю канкурэнтаздольнага малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паляпшэнню яго галіновай структуры, стварэнню новых высокапрадукцыйных рабочых месцаў. Прагназуецца да 2040 года павышэнне ўдзельнай вагі валавога дададзенага кошту, які фарміруецца суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у ВУП краіны да 40%», — расказалі ў Міністэрстве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Высокі попыт дыктуе цэны

Высокі попыт дыктуе цэны

У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі адзначаўся павышаны попыт на паслугі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый. 

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Калейдаскоп

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

У шаляў чакаецца ўдалы тыдзень для вырашэння матэрыяльных праблем.