Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Гомельскай вобласці, кіраўніцтва аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў 15 кастрычніка ўсклалі вянкі і кветкі на мемарыяльным комплексе на месцы спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі Ала ў Светлагорскім раёне, перадае БелТА.
Аб страшным лёсе беларускай вёскі Ала, дзе ў студзені 1944 года былі забіты 1758 мірных вяскоўцаў — не толькі мясцовых, але і жыхароў іншых населеных пунктаў, якія спрабавалі схавацца ад ворага ў глухой мясцовасці, дэпутаты, прадстаўнікі мясцовай улады ўспомнілі ў музейным павільёне мемарыяла.
Удзельнікі жалобнага мітынгу таксама прайшлі па дарозе памяці і смутку — былой вясковай вуліцы, па якой на месцах, дзе раней стаялі сельскія хаты, сёння — сімвалічныя каркасы з сілуэтамі людзей.
Памяць бязвінных ахвяр вогненных саракавых ушанавалі хвілінай маўчання. Да паклоннага крыжа і брацкай магілы савецкіх воінаў і мірных жыхароў, спаленых у вёсцы Ала, усклалі кветкі.
«Узрушаны ўбачаным у мемарыяльным комплексе „Ала“. Адчуваеш той боль і пакуты беларусаў, якія загінулі тут у студзені 1944 года. Такое забыць немагчыма! Памяць аб трагедыі народа ў грозныя ваенныя гады неабходна захаваць на стагоддзі», — падкрэсліў Ігар Сергяенка.
Жыццё на вуліцах Алы было назаўжды спынена 14 студзеня 1944 года. Раніцай карнікі акружылі вёску. Акупанты зладзілі сапраўднае пекла на зямлі для ўсіх вяскоўцаў, у тым ліку самых маленькіх. Алу спалілі дашчэнту разам з жыхарамі: старымі, жанчынамі і дзецьмі. Выратавацца з гэтага фашысцкага пекла змаглі адзінкі. У вёсцы Ала загінулі 1758 чалавек, сярод якіх 950 дзяцей. У маі 2020 года на месцы вёскі быў узведзены і адкрыты мемарыяльны комплекс.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».