Вы тут

Сергяенка заклікаў дэпутатаў, кіраўніцтва рэгіёнаў ствараць усе ўмовы для росту дабрабыту людзей


Дэпутацкаму корпусу, кіраўніцтву рэгіёнаў трэба ствараць усе ўмовы для павышэння вытворчасці і ў канчатковым выніку дабрабыту жыхароў. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на сустрэчы дэпутацыі Палаты прадстаўнікоў ад Гомельскай вобласці з кіраўніцтвам аблвыканкама, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, паведамляе БелТА.


Ігар Сергяенка адзначыў, што перад сустрэчай дэпутаты наведалі мемарыяльны комплекс «Ала». Ён падкрэсліў, што дзякуючы такім мемарыялам, а таксама неабыякавым людзям захоўваецца памяць, гістарычная праўда пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. «А абараняць сёння гістарычную памяць, гістарычную праўду даводзіцца практычна на ўсіх пляцоўках», — звярнуў увагу старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Дэпутаты таксама азнаёміліся з прамысловым патэнцыялам Светлагорска, пабываўшы ў ТАА «Амета-Электрод», ААТ «СветлагорскХімвалакно». Як звярнуў увагу Ігар Сергяенка, прадпрыемствы развіваюцца, даволі паспяхова вырашаюць самыя важныя задачы ў цяперашні няпросты час, ствараюць новыя віды прадукцыі, маюць планы, як рухацца далей. «Са свайго боку ўсім нам — дэпутацкаму корпусу, кіраўніцтву рэгіёну — неабходна ствараць усе ўмовы для павышэння ўзроўню вытворчасці і ў канчатковым выніку — для росту дабрабыту жыхароў», — зрабіў акцэнт старшыня Палаты прадстаўнікоў.

На сустрэчы ён пазначыў некалькі напрамкаў сумеснай работы ў вырашэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці. Па перакананні Ігара Сергяенка, у рэгіёнах варта больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял дэпутатаў, у тым ліку ў інфармацыйнай, растлумачальнай работы з насельніцтвам, у сустрэчах з калектывамі рознай формы ўласнасці. «Важна задзейнічаць рэсурс дэпутатаў у грамадска-палітычных акцыях», — падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Яшчэ адзін напрамак для сумеснай працы-падтрымка і развіццё патрыятычных ініцыятыў грамадзян.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на рабоце са зваротамі грамадзян. Як расказаў Ігар Сергяенка, колькасць зваротаў да дэпутатаў ад жыхароў Гомельскай вобласці павялічылася. У топе тэм — ЖКГ, транспарт, ахова здароўя, адукацыя, гандаль. «Але без раённага выканаўчага камітэта не заўсёды можна вырашыць тую ці іншую праблему. Неабходныя толькі сумесныя дзеянні. Таму работу трэба весці разам. Галоўнае — не дапусціць росту напружанасці», — арыентаваў удзельнікаў сустрэчы старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Як удакладніў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, у Гомельскай вобласці дэпутаты Палаты прадстаўнікоў актыўна ўключаюцца ў абмеркаванне пытанняў рэгіёна, у тым ліку і на пасяджэннях аблвыканкама, у работу са зваротамі грамадзян. «Такое ўзаемадзеянне павінна і будзе толькі ўмацоўвацца», — дадаў кіраўнік рэгіёна.

На сустрэчы размова ішла і многіх іншых вектарах сумеснай работы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.