Вы тут

Узнагароджаны кітайскі і ўзбекскі перакладчыкі


Ад году ў год пашыраецца вядомасць беларускай літаратуры ў свеце. Гэта было б немагчымым без руплівасці перакладчыкаў, якія працуюць у іншых нацыянальных літаратурах. Вялікую ўвагу стасункам з Беларуссю ў гэтым плане надаюць асабліва ва Узбекістане і Кітаі. 


Саюз пісьменнікаў Беларусі адзначыў сваімі Граматамі пісьменніцу і перакладчыцу Рысалат Хайдараву — за ўклад у развіццё беларуска-узбекскіх літаратурных адносін і Бэй Вэньлі — за ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў. 

Рысалат Хайдарава не так даўно завершыла пераклад «Сівой легенды» Уладзіміра Караткевіча на ўзбекскую мову. Аповесць ужо пабачыла свет ва ўзбекскім літаратурна-мастацкім часопісе. Перакладчыца зараз працуе над укладаннем тома беларускай дзіцячай літаратуры для 100-томнай бібліятэкі дзіцячых літаратур народаў свету. «Абсягі беларускай дзіцячай літаратуры настолькі шырокія, што магчыма Беларусі ў нашай бібліятэцы са 100 тамоў будзе прысвечана некалькі кніг», — зазначае Рысалат Хайдарава. Бэй Вэньлі, які ўзначальвае Цэнтр даследванняў Беларусі ва Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце (Шанхай), надзіва шмат робіць для знаёмства кіатйскіх студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў з беларускай літаратурай, як з класікай, так і з сучаснай беларускай прозай і паэзіяй. А сам Бэй Вэньлі зараз працуе над перакладам твораў народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. 

Факт узнагароджвання пракаменціраваў старшыня СП Беларусі Алесь Карлюкевіч: «Такая праца, якую праводзяць нашы калегі ў Кітаі і Узбекістане, надае вагі беларускаму мастацкаму свету, спрыяе наладжванню ўвогуле культурных стасункаў паміж нашымі краінамі. Дарэчы, за апошнія два гады, з 2022-га па 2024-ы, толькі ў Кітаі пабачылі свет чатыры кнігі беларускіх пісьменнікаў. Неўзабаве з’явяцца кнігі беларускіх пісьменнікаў і ва Узбекістане, Казахстане, іншых краінах Азіі». 

Кастусь Лешніца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».