У гэтай салаце няма ні мяса, ні маянэзу, а атрымліваецца сытная, вельмі смачная і недарагая.
Спатрэбіцца: фасоля чырвоная кансерваваная — 1 бляшанка, морква — 1 шт., цыбуля — 2 шт., агуркі салёныя або марынаваныя — 3-4 шт., перац чорны молаты — на смак, алей для смажання, часнок — 1-2 зубчыкі, пятрушка — некалькі галінак.
Моркву надзіраем на «карэйскай» тарцы і наразаем цыбулю на паўкольцы.
Затым абсмажваем цыбулю з морквай на алеі на сярэднім агні. Гатуем гародніну некалькі хвілін да мяккасці, памешваючы яе. Перакладваем у салатнік.
А пакуль морква з цыбуляй астываюць, наразаем агуркі на тонкія палоскі і здрабняем пятрушку. Адпраўляем у салатнік. Дадаём фасолю і здробнены часнок. Крыху свежамеленага чорнага перцу, добра размешваем. Каштуем, калі трэба, дадаём соль.
Спатрэбіцца: бульба — 0,7 кг; яйка — 1 шт.; крухмал — 300 г; смятана — сталовая лыжка; тварог — 100 г; кроп — невялікі пучок; сала вэнджанае — 50 г; цыбуля — 1 шт.; смятана для мачанкі — 150 г; соль і перац — на смак.
Адварыць бульбу ў мундзірах, абабраць і расціснуць у пюрэ. Дадаць яйка, спецыі, крухмал і смятану. Замясіць цеста. Нарэзаць палову кропу і змяшаць з тварагом.
З бульбянога цеста зрабіць шарыкі і ў сярэдзіну пакласці тварожную начынку.
Адварыць варэнікі ў вялікай колькасці падсоленай вады. Пакуль яны варацца, нарэзаць сала невялічкімі кубікамі і абсмажыць яго.
У патэльню дадаць нарэзаную цыбулю. Калі цыбуля падсмажыцца, дадаць кроп, соль, перац і смятану. Такі соус падаваць да варэнікаў.
Дарункі лесу часта выкарыстоўваюцца для стварэння цікавых інтэр’ерных упрыгожванняў.
Такія пафарбаваныя пры дапамозе рознакаляровай фарбы жалуды добрыя як самі па сабе так і ў складзе больш складаных вырабаў, напрыклад, для навагодняга вянка.
Каб паўтарыць самастойна такую ж прыгажосць, варта выбраць самыя роўныя жалуды, без расколін, абястлусціць іх паверхню любой спіртазмяшчальнай вадкасцю, а затым (папярэдне зняўшы капялюшыкі) пакрыць пластом фарбы. Калі фарба падсохне, капялюшыкі вяртаюцца на месца, прыляпляюцца, і ўвесь гатовы выраб пакрываецца празрыстым лакам, але гэты этап пры жаданні можна прапусціць.
Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.
Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.