Вы тут

Юрый Сянько сустрэўся з працоўнымі калектывамі Магілёва


Прадпрыемства БПМК «Газбудмантаж», якое наведаў старшыня ФПБ Юрый Сянько, сёння паспяхова развіваецца. Тут працуе каля 180 чалавек — кожнаму забяспечана эфектыўная занятасць як на будаўніча-мантажных работах, так і на вытворчасці спецыяльнага газаразмеркавальнага абсталявання. Яно, дарэчы, пастаўляецца не толькі на беларускі, але і расійскі рынак. Вынік эфектыўнай работы — павышэнне заработнай платы за паўтара года на 87 працэнтаў і значнае паляпшэнне ўмоў працы.


Аб развіцці перспектыўных вытворчасцей ішла размова і на ЗТАА «Омск Карбон Магілёў». Гэта высокатэхналагічнае прадпрыемства — адзінае ў Беларусі па вытворчасці тэхнічнага вугляроду. Яно ўваходзіць у структуру кампаніі «Омск Карбон Груп», якая займае першае месца па аб’ёмах вытворчасці ў Расіі і краінах СНД і ў дзесятку вядучых сусветных вытворцаў тэхнічнага вугляроду. Як было адзначана на сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву, рэалізацыя гэтага праекта ў нашай краіне — добры прыклад сумеснай работы бізнесу Беларусі і Расіі, якая дае магчымасці для пашырэння вытворчасці і стварэння новых працоўных месцаў.

— Ёсць добрая кітайская мудрасць: людзі саджаюць дрэвы і наступныя пакаленні будуць карыстацца ценем гэтых дрэў. Так і ў Беларусі сёння. Тое, што ствараецца калектывамі, будзе служыць на карысць нашым дзецям і многім пакаленням беларусаў. І ў будучыні дасць яшчэ большы эфект, — адзначыў старшыня ФПБ і падкрэсліў, што менавіта развіццё вытворчасцей у нашай краіне дае магчымасць дзяржаве ўжо сёння накіроўваць значныя сродкі на сацыяльную палітыку, у тым ліку на падтрымку сям’і і дзяцей.

Свой уклад у гэтую працу ўносяць і прафсаюзы, у першую чаргу — праз замацаванне ў калектыўных дагаворах спецыяльных нормаў, накіраваных тое, каб падтрымаць работнікаў, якія ствараюць маладыя сем’і і маюць дзяцей. Гэта розныя выплаты, дадатковыя выхадныя дні, водпуск для бацькі пры нараджэнні дзяцей, які аплачваецца, дапамога ў арганізацыі аздараўлення падрастаючага пакалення і многае іншае. Розныя палажэнні сёння прадугледжаны ў больш як 80 працэнтах ад усіх заключаных у краіне калдагавораў. І як падкрэсліў Юрый Сянько, прафсаюзы будуць пашыраць гэтую практыку.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.