Цяпер гэты скандынаўскі антыцыклон размясціўся непасрэдна на нашай тэрыторыі. Яго грэбень (разам са значнымі замаразкамі) працягне ўтрымліваць свае пазіцыі да канца бягучага і ў пачатку наступнага тыдня, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі лічаць, што пры слабым ветры пачне выпустошвацца падсцілальная паверхня, а ад яе — прыземны пласт паветра, што будзе спрыяць стварэнню туманаў з пагаршэннем бачнасці да 100–500 метраў. Паніжэнне тэмпературы да невялікага мінуса можа стаць прычынай узнікнення пры кандэнсацыі вільгаці слабых галалёдных з’яў. Эксперты рэкамендуюць быць вельмі ўважлівымі на дарогах, трымаць дыстанцыю і пазбягаць паездак без патрэбы ноччу і раніцай.
У пятніцу ўмовы надвор’я ў краіне будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. Невялікая воблачнасць. Без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы — ад 4 градусаў з мінусам да 2 цяпла, максімальная днём складзе 8–14 градусаў з плюсам. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
Далей, 19 і 20 кастрычніка, надвор’е працягне вызначаць антыцыклон, які сфарміраваўся ў халоднай паветранай масе паўночных шырот.
У суботу невялікая воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер няўстойлівы ад слабага да ўмеранага, днём месцамі па захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, максімальная днём — 7–13 цяпла.
У нядзелю будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер няўстойлівы ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад 4 марозу да 2 цяпла, максімальная днём — 8–14 градусаў вышэй за нуль.
У панядзелак прагназуецца надвор’е пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай у асобных раёнах туман і слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, максімальная днём — 8–14 цяпла.
Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, франтальны раздзел, які ссоўваецца з тэрыторыі Польшчы, паступова завалодае прасторамі нашай краіны і прынясе кароткачасовыя дажджы. Павысіцца і тэмпературны рэжым. Ноччу спыняцца замаразкі, а днём надвор’е стане больш мяккім.
У аўторак прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ў асноўным 1–8 цяпла, па паўднёвым усходзе да мінус 3 градусаў, максімальная днём складзе 9–16 градусаў.
У сераду пагодная тэндэнцыя зноў зменіць кірунак на паніжэнне. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–8 градусаў, па паўднёвым усходзе да мінус 2. Днём паветра прагрэецца да 7–14 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.