Маляўніча аформленая, яна выйшла ў серыі «Сямейнае чытанне» накладам 1500 экзэмпляраў і складаецца з паэтычных і празаічных твораў пісьменнікаў розных пакаленняў. Адрасавана кніга чытачам малодшага школьнага ўзросту. Укладальнік (а яшчэ і аўтар кароткіх прадмовак да таго ці іншага мастацкага твора) — вядомы пісьменнік Алесь Бадак. У «Казачнай энцыклапедыі...» — творы Алеся Якімовіча («Звяры нашых лясоў»), Міколы Чарняўскага («Каго баіцца зубр?»), Сяргея Грахоўскага («Ласяня»), Яраслава Пархуты («Свінтушок»), Віктара Гардзея («Лясныя парасяты», «Працавіты вожык», «Змяя і вожык»), Яраслава Пархуты («Казка пра Ваўка»), Расціслава («Дружбакі»), Рыгора Ігнаценкі («Лістапад у лесе», «У арэхах», «Грыбнік»), Анатоля Бензярука («Малінавы чай»), Алены Васілевіч («Калінавая рукавічка»), Янкі Галубовіча («Салодкі кляновік»), Васіля Віткі («Жаўна», «Дзятлік», «Крыжадзюб»), Генадзя Аўласенкі («Хто як зімуе?») і іншых паэтаў і празаікаў. Зборнік аформіла мастачка Марыся Вярцейка. Яе малюнкі настолькі цікавыя, што, як мне падаецца, іх можна нават асобна выдаваць паштоўкамі, што стане цудоўным падарункам дзеткам.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.