Кітай узмацніў забеспячэнне харчаваннем на фоне частых экстрэмальных з’яў надвор’я і стыхійных бедстваў. Аб гэтым заявіў кіраўнік Дзяржаўнага кіравання прадуктаў харчавання і матэрыяльных рэзерваў КНР Лю Хуаньсінь, перадае «Сіньхуа».
Па ўсёй краіне было створана больш за 1200 інфармацыйных станцый маніторынгу збожжавага рынку, якія адсочваюць змяненні ў запасах збожжа, цэнах і аб’ёмах продажу, каб забяспечыць своечасовае выяўленне рызык. Усе харчовыя ведамствы на правінцыйным, гарадскім і павятовым узроўнях распрацавалі планы дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, у той час як па ўсёй краіне было задзейнічана больш як 59 тысяч пунктаў экстранага забеспячэння харчаваннем.
Нягледзячы на ваганні сусветнага харчовага рынку ў апошнія гады, цэны на прадукты харчавання ў Кітаі застаюцца адносна стабільнымі дзякуючы багатым ураджаям з году ў год, дастатковым запасам і эфектыўным мерам рэгулявання рынку, сказаў Лю Хуаньсінь.
Кітай з насельніцтвам больш за 1,4 мільярда чалавек робіць харчовую бяспеку адным са сваіх прыярытэтаў. Аб’ём вытворчасці збожжа ў КНР трымаецца на ўзроўні больш як 650 мільёнаў тон на працягу дзевяці гадоў запар. Краіна цяпер поўнасцю забяспечвае сябе пшаніцай і рысам, сведчаць статыстычныя даныя.
Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.
Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.