Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Тыдзень пройдзе вельмі паспяхова, здолееце захаваць прыўзняты настрой. У сераду варта з асцярожнасцю паставіцца да камплементаў ад людзей, з якімі вас зводзяць дзелавыя пытанні. Не дазваляйце сабе расслабіцца і перайсці на даверлівы тон. Не выключана, што гэта выкарыстаюць супраць вас. Не трэба спадзявацца на падтрымку начальства, лепш разлічваць на ўласныя сілы.


Фота з адкрытых крыніц

Цялец. Зможаце на славу папрацаваць і выдатна адпачыць. Але калі хочаце зрабіць гэтыя дні сапраўды незабыўнымі, ініцыятыву давядзецца браць у свае рукі. Галоўнае — не прагледзець сапраўды перспектыўныя справы і задачы. Унікайце ў новую інфармацыю, рабіце высновы. У пачатку тыдня непажадана прымаць сур’ёзныя рашэнні і пачынаць новыя справы. Не варта заставацца дома, ёсць цудоўны шанц пашырыць кола карысных знаёмстваў.

Блізняты. Сканцэнтруйце ўвагу на працы і творчасці, ёсць перспектыва атрымаць значны прыбытак. Цяпер добры час для асваення новых гарызонтаў. Зможаце ўвасобіць у жыццё самыя неардынарныя задумы. Асабістае жыццё таксама парадуе. Ваш абраннік на многае гатовы дзеля вас. І дакажа гэта справамі.

Рак. Тыдзень можа стаць дастаткова напружаным, але плённым. Рабочыя справы ўвойдуць у больш спакойнае рэчышча, хаця не выключаны бурныя ўсплёскі. У аўторак давядзецца актыўна адстойваць свае інтарэсы. Зможаце даказаць навакольным сваё права на самастойнасць і незалежнасць. У чацвер прытрымайце свае эмоцыі і прыцішце амбіцыі, каб не наламаць дроў. Мудрасць і цярпенне будуць вашымі галоўнымі саюзнікамі.

Леў. Гэты тыдзень спрыяльны для творчай і дзелавой актыўнасці. Час няўдач застаўся ў мінулым. Можна цешыцца і дзейнічаць, тым больш што вас перапаўняе творчая энергія. Пашырце свае гарызонты, навучыцеся чаму-небудзь новаму. І вы знойдзеце больш перспектыўную і высокааплатную працу. Калі вы самотныя, магчыма, гэты тыдзень выправіць сітуацыю.

Дзева. Тыдзень спрыяльны практычна ва ўсіх адносінах. Вам будзе шмат што ўдавацца, асабліва, калі працаваць не ў адзіночку, а ў супрацоўніцтве з іншымі — так і лягчэй, і выгадней. Праўда, для гэтага прыйдзецца час ад часу стрымліваць сябе і не гаварыць лішняга. Можаце думаць пра навакольных што заўгодна, але не аказвайце ціск і пазбягайце ў гутарках павучальных інтанацый. Гэта дапаможа захаваць добрыя адносіны з навакольнымі і вашы нервовыя клеткі.

Шалі. Ужо ў пачатку тыдня вы здольны вокамгненна вырашыць большасць тых праблем, якія паўстануць. Калі не будзеце рабіць сабе паслабленняў, то адкрыюцца бліскучыя далягляды. Неабходна слухаць унутраны голас, ён дапаможа інтуітыўна выбраць правільнае рашэнне. У другой палове тыдня важна любой цаной пазбягаць канфліктаў на працы і ў сям’і. Ад праблем у асабістым жыцці з налёту пазбавіцца не атрымаецца. Прыйдзецца сабрацца з сіламі і часова адысці на раней занятыя пазіцыі.

Скарпіён. Добры час, каб паказаць свае таленты і атрымаць вельмі выгадную прапанову. Дзелавая актыўнасць прынясе поспех і кар’ерны рост. Вы з лёгкасцю пераканаеце партнёраў у сваёй праўдзе, не давядзецца адкладаць вырашэнне важнага пытання. Вас гатовы слухаць, ваша меркаванне будуць улічваць.

Стралец. Калі задумаліся над зменай працы, то цяпер добры момант для пошуку. Паспрабуйце завяршыць пачатыя справы, гэта дазволіць пазбегнуць непаразуменняў і непрыемнасцяў. У сераду паступіць доўгачаканая інфармацыя, якая адкрые новыя магчымасці. У чацвер будуць удалыя паездкі і камандзіроўкі. У выхадныя аддайце больш увагі адпачынку, паспрабуйце часцей бываць на свежым паветры. Прырода акажа спрыяльны ўплыў на настрой і самаадчуванне.

Казярог. Вам неабходна сабрацца з сіламі і не дазваляць сабе расслабляцца і ўпадаць у засмучэнне. Абдумайце прычыну сваіх няўдач, не выпускайце з-пад увагі дробязяў, перш чым прымаць канчатковае рашэнне. І тады ўсё абавязкова атрымаецца. У самых актыўных і рашучых прадстаўнікоў знака можа з’явіцца магчымасць адкрыць уласную справу. У сераду лепш не сустракацца з начальствам, а тым больш не спрабаваць яму штосьці даказваць. У пятніцу верагодныя добрыя навіны для асабістага жыцця.

Вадаліў. Тыдзень можа збянтэжыць і нават засмуціць. Сітуацыя, якая склалася, будзе здавацца невырашальнай да той пары, пакуль не здагадаецеся пакапацца ў памяці. Штосьці падобнае ўжо мела месца, можаце скарыстацца ранейшым досведам. Панядзелак добры для завяршэння старых спраў і падвядзення вынікаў. У пятніцу лепш займацца справамі, якія не патрабуюць нервовага напружання. Субота парадуе сустрэчай з сябрамі і аднадумцамі.

Рыбы. На гэтым тыдні не спрабуйце вырашаць усё з дапамогай сілы і лаянкі. Затое ўспрымальнасць і гнуткасць дазволяць набыць у асобе імгненных партнёраў сапраўдных аднадумцаў надоўга. У сярэдзіне тыдня можаце аказацца перад неабходнасцю зрабіць выбар, дзейнічайце спакойна, абдумана і без спешкі. У канцы тыдня можаце занадта эмацыянальна рэагаваць на падзеі, якія адбываюцца, і павялічыць колькасць праблем.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.