Вы тут

Па чым людзі мяркуюць пра ўладу, што з’яўляецца важным інструментам дыпламатыі і ў чым схавана канспіралогія


Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя. 


На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка вырашаў пытанні беларусаў, як тых, якія жывуць у краіне, так і тых, хто знаходзіцца за тысячы кіламетраў ад дома. Зразумела, нічога новага ў гэтым няма. Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Таксама на найвышэйшым узроўні разглядалі меры ўдасканалення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Разгледзеў Прэзідэнт і пытанні беларускіх палярнікаў. Не засталася без увагі і сельская гаспадарка. На мінулым тыдні ў фокусе была Мінская вобласць, беларускі лідар прыняў удзел у абласным фестывалі-кірмашы. Сабралі топ-5 цытат кіраўніка дзяржавы за мінулы тыдзень, якія акрэсліваюць сітуацыю ў розных сферах жыцця краіны і задаюць вектары яе развіцця.

1. «Зразумела, што ў такой сітуацыі, пры такой палітыцы мы і пенсіянераў, і інвалідаў, і дзяцей-сірот павінны падтрымліваць. І ўвогуле, па тым, як мы вырашаем гэтыя пытанні, мяркуюць пра ўладу», — заявіў Прэзідэнт, заслухоўваючы даклад па мерах удасканалення сацыяльнай абароны насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларуская эканоміка дазваляе выдзяляць фінансы ў гэту сферу. Але ключавое патрабаванне кіраўніка дзяржавы — не павінна быць перабору. Грошы павінны атрымліваць тыя, каму яны неабходныя. Асабліва гэта тычыцца шматдзетных сем’яў.

2. «Антарктыка — проста ідэальны прыклад непрадузятых і канструктыўных адносін паміж краінамі (дзякуй богу, што кавалак зямлі на планеце яшчэ ёсць, дзе можна ўстанаўліваць такія адносіны). Па вялікім рахунку, навуковыя дасягненні ў такіх глабальных кірунках, як заваяванне космасу, развіццё атамнай энергетыкі, супрацьдзеянне пандэміям, асваенне палярных рэгіёнаў, з’яўляюцца важным інструментам міжнароднай дыпламатыі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Асваенне Антарктыкі беларусамі — гэта яшчэ і імідж нашай краіны. Але Прэзідэнт зрабіў акцэнт на тым, што напрацоўкі беларускіх палярнікаў павінны выкарыстоўвацца ў рэальных сектарах эканомікі. Пакуль гэта больш сфера фундаментальнай навукі. Але Прэзідэнт патрабуе больш канкрэтных вынікаў. «Калі мы ўжо туды прыйшлі, значыць, павінна быць для краіны бачна, што мы там нешта атрымаем. І пажадана ў нашым жыцці. Так, трэба ў будучыню глядзець, я заўсёды пра гэта гавару. Але будучыня добрая, калі яна заземлена на сапраўдным жыцці», — паставіў задачу Прэзідэнт, якая тычыцца найперш Акадэміі навук.

3. «Трэба зрабіць так, каб дзеці бегалі басанож па траве, дыхалі свежым паветрам, харчаваліся сваімі прадуктамі. І самае галоўнае, каб яны ў выніку гэтага не адрываліся ад роднай зямлі, не шукалі сваё шчасце недзе далёка, можа, нават за акіянам. І самае галоўнае, каб нашы дзеці хацелі і маглі працаваць на сваёй зямлі. Калі мы закладзём у іх з дзяцінства вось гэта жывое, сапраўднае, такія правільныя каштоўнасці, можна быць спакойнымі за лёс краіны!», — сказаў беларускі лідар у выступленні на абласным свяце-кірмашы «Дажынкі» ў Валожыне. Цалкам відавочна, што гэта задача актуальная для ўсёй краіны ў цэлым, а не толькі для Мінскай вобласці.

4. «Як Прэзідэнт краіны, не чужы вам чалавек, я вырашыў праехаць сёлета па ўсіх мерапрыемствах, звязаных не толькі з „Дажынкамі“. Можа, мне як Прэзідэнту і не прыйдзецца, не будзе магчымасці, прыехаць да вас, да вяскоўцаў, з якімі я заўсёды быў на адной хвалі, як у народзе кажуць. Да, вас людзей, якія ніколі не здраджвалі мне, якія зрабілі неверагоднае для краіны. Успомніце, на світанку нашага юнацтва нам паесці не было чаго. Адзінае чаго хапала — талонаў. А на гэтыя талоны не ўсё купіш. Сёння мы стварылі, вы выканалі маё галоўнае патрабаванне — забяспечылі харчовую бяспеку нашай краіны», — з высокай трыбуны Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму сёлета ўдзельнічае ва ўсіх абласных «Дажынках». І адказаў на версію збеглых аб тым, што гэтыя паездкі нібыта пачатак перадвыбранай кампаніі. Вось і ўся канспіралогія: галоўная мэта паездак Прэзідэнта на абласныя «Дажынкі» — падзякаваць аграрырыям за іх працу, параўнальную з подзвігам.

5. «У перадвыбарчы перыяд усё здаюць экзамен. Калісьці я прыдумаў добрую формулу: не толькі дзейны Прэзідэнт, але ўсе мы перад нашым народам здаём экзамен. Ды што там перад нашым народам: сёння засяроджана ўсё на Беларусі. Паверце, усё на Беларусі. Пятніца для мяне была непублічным днём, але вельмі цяжкім. Вельмі складаныя, цяжкія, але цікавыя перагаворы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў. І я, размаўляючы з імі, зразумеў, наколькі яны ўважліва назіраюць за намі. Наколькі прыдзірліва яны шукаюць, вывучаюць нашы памылкі і нашы поспехі. І калі няма сродкаў масавай інфармацыі, яны гавораць сумленна і шчыра. Вы ведаеце (а найбагацейшыя краіны былі прадстаўлены), яны нам зайздросцяць. Зайздросцяць таму, што мы ўмеем працаваць, святкаваць. Мы знайшлі свой шлях развіцця і дастойна па ім прайшлі», — распавёў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, гэта варта мець на ўвазе кожнаму і гэта адна з прычын падзякаваць людзям працы за тое, што яны робяць для краіны.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.