Вы тут

Мінскаму аэраклубу ДТСААФ — 90 гадоў!


19 кастрычніка ў Мінску, у рамках акцыі «Час выбраў нас», прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 90-годдзя з дня ўтварэння Мінскага аэраклуба імя двойчы Героя Савецкага Саюза С. І. Грыцаўца і адкрыццю Спартыўна-патрыятычнага цэнтра ДТСААФ, які ўключае Музей авіяцыі і касманаўтыкі і Парк актыўнага адпачынку.


За гады існавання аэраклуба, тут працавалі і навучаліся семнаццаць Герояў Савецкага Саюза і два Героі Расійскай Федэрацыі, шэсць генералаў авіяцыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці: Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, першая жанчына-касманаўт Беларусі Герой Беларусі Марына Васілеўская, ураджэнец Беларусі лётчык-касманаўт Герой Расіі Алег Навіцкі, народны артыст Расіі Леанід Якубовіч іншыя.

Пасля ўскладання кветак да памятнага знака, быў адкрыты абноўлены спартыўна-патрыятычны цэнтр, які ўключае ў сябе Музей авіяцыі і касманаўтыкі і Парк актыўнага адпачынку.

— Сёння пастаўлена дзяржаўная задача па фарміраванні нацыянальнай школы пілотаў грамадзянскай авіяцыі на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. ДТСААФ будзе актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе, для гэтага ўсё ёсць тут — матэрыяльная база, самалёты... Ну і акрамя гэтага, ДТСААФ — гэта школа патрыятычнага выхавання моладзі, — расказаў генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч. — Моладзь сюды ідзе сапраўды ўлюбленая ў неба, тыя, хто жадаюць стаць пілотамі. Тут можна асвоіць скачкі з парашутам, навучыцца кіраванню шматлікіх спартыўных самалётаў. Таму гэта яшчэ і ячэйка ваенна-патрыятычнага выхавання ў сістэме нашай краіны. Гэта вельмi важна сёння.

— У наступным годзе ў нас адбудзецца першы выпуск спецыялістаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў гэтай галіне. З 2023 года мы прыступілі да лётнай падрыхтоўкі грамадзянскіх пілотаў нашай краіны. Ніколі такога не было ні пры суверэннай Беларусі, ні ў бытнасць БССР, — паведаміў старшыня цэнтральнага савета ДТСААФ генерал-маёр Андрэй Некрашэвіч. — Пры падтрымцы кіраўніка нашай дзяржавы, урада, мы ў гэтым годзе завяршылі стварэнне нацыянальнай школы па падрыхтоўцы грамадзянскіх пілотаў. У нас усё для гэтага ёсць, нягледзячы на ​​санкцыі, мы закупілі патрэбнае абсталяванне, падрыхтавалі праграму. Ужо два поўныя курсы адвучыліся нашы грамадзянскія пілоты.
Адбыліся дэманстрацыйныя палёты на аэрадроме Ліпкі: пралёт 3-х верталётаў Мі-2 са сцягамі, пілатаж самалётаў Як-52, Як-55, пілатаж пары самалётаў Як-55, верталёта Мі-2, пралёт пары самалётаў Вайпер СД-4.

У паказных палётах ВПС і ВППА, МНС прынялі ўдзел: верталёт Мі-24, самалёты Су-30СМ, Ан-2, верталёты Мі-8, Мі-26.

Завяршылі авіяцыйны парад парашутныя скачкі.

Свята атрымалася на славу!

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.