Вы тут

«Наша мара» на мове фанк-музыкі


Прагляд бразільскага фільма «Наша мара» стаў запамінальнай старонкай III Фестывалю лацінаамерыканскай культуры, які ў гэтыя дні праходзіць у Мінску.


У глядзельнай зале сталічнага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі гэта мастацкая кіналента сабрала адпаведную аўдыторыю. Фільм створаны ў 2023 годзе рэжысёрам Эдуардам Албергарыей — гэта гісторыя пра маладых людзей з бедных сем’яў, якія здолелі набыць шырокую вядомасць у свеце бразільскай фанк-музыкі. Кіналента апавядае пра моц веры і сяброўства, з’яўляецца захапляючым, вясёлым музычным падаррожжам.

Звяртаючыся да гледачоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсіа Клінгл перад паказам фільма зазначыў, што фанк-музыка з’явілася для бразільскай моладзі інструментам крытыкі сацыяльнай няроўнасці, і стваральнікі кіналенты паспяхова расказалі пра гэты папулярны музычны стыль. Фільм яскрава паведаў пра гуманны характар бразільцаў, пра іх салідарнасць, спагадлівасць — рысы, вельмі падобныя да рысаў беларускага народа.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.