Уборка цукровых буракоў завершана на 64,7%, убрана 67,3 тыс.га. Работнікі аграпрамысловага комплексу рэспублікі накапалі каля 3,2 млн т цукровага караняплода, сярэдняя ўраджайнасць па краіне сфарміравана на ўзроўні 470 ц/га, расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі таксама намалочана больш за 1,9 млн т збожжа кукурузы, ураджайнасць склала 78,7 ц/га. Убрана 247,6 тыс. га пасяўных плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне, або 80,8% ад плана. Сабрана таксама звыш 20,3 млн т зялёнай масы кукурузы з ураджайнасцю 230 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёныя кармы на сёння прыбралі з плошчы 883,1 тыс.га (93,4% уборачнай плошчы).
Аграрыі рэспублікі, па апошніх дадзеных на 21 кастрычніка, прыбралі 17,3 тыс. га пасяўных плошчаў бульбы, што складае 97,4% да плана. Пры гэтым у сельскагаспадарчых арганізацыях накапана 533,4 тыс. т караняплода з сярэдняй ураджайнасцю па краіне 309,1 ц / га.
Таксама, па дадзеных на 21 кастрычніка, сабрана 119,3 тыс. т агародніны пры ўраджайнасці (без агародніннага гарошку) 349,6 ц/га. Убрана 4,4 тыс. га пасяўных плошчаў, або 78,1% да плана.
Прэв’ю: БелТА
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!