Вы тут

Надвор'е: развітанне з бабіным летам


На мінулым тыдні трымалася даволі камфортнае, сонечнае надвор’е, якое адпавядала позняму «бабінаму лету». Сённяшні аўторак на гэтым тыдні будзе самым цёплым днём кастрычніка. Пасля ў краіну прыйдуць атмасферныя франты, якія прынясуць невялікія дажджы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. 

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад мінус 2 градусаў па паўднёвым усходзе краіны, да плюс 10 градусаў па паўночным захадзе. Здзівіць максімальная тэмпература днём, у сярэднім па краіне яна складзе 10–16 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны павялічыцца да 18 цяпла.

Надвор’е пачне мяняцца ўжо ў сераду. У гэтыя суткі ноччу месцамі, а днём у асобных раёнах па паўночным усходзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі можа быць слабы туман. 

У дзённыя гадзіны месцамі па поўначы чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да нуля градусаў па паўднёвым усходзе і да 8 градусаў па паўночным захадзе краіны, максімальная — 8–15 градусаў.

У чацвер чакаецца чарговая змена надвор’я, калі будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 2 градусаў па поўдні краіны да 6 цяпла па поўначы. Максімальная днём — 7–13 градусаў з плюсам.

У пятніцу месцамі па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — 1–8 цяпла, пры праясненнях да мінус 2 градусаў, максімальная днём — 7–14 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, у выхадныя захаваецца павышаны фон атмасфернага ціску, таму ападкаў чакаецца менш. Тэмпература ў начныя гадзіны будзе вагацца ад слабага мінуса да слабага плюса. Днём — 8–16 цяпла. Такім чынам, у суботу пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 градусаў да плюс 3 градусаў, па паўднёвым усходзе да 5 цяпла. Максімальная тэмпература днём складзе 8–15 градусаў.

У апошнюю нядзелю кастрычніка ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы — 1–6 цяпла, пры праясненнях да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература днём падымецца да 9–16 градусаў з плюсам.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.