Спорт — гэта мастацтва. І чарговы сезон праекта Viva Cola Art — таму пацверджанне. Пачынаючы з 25 кастрычніка, у гэтым можна ўпэўніцца ў сталічным Палацы мастацтваў, дзе будзе праходзіць адпаведная выстаўка. Арганізатары праекта расказалі, чым ён будзе здзіўляць сёлета.
Першым спорт і мастацтва аб’яднаў у 2023 годзе веласпорт. У рамках першага сезону праекта творцы адлюстроўвалі веласіпеды і веласіпедыстаў у сваіх карцінах, скульптурах і фатаграфіях. Сёлета прасторы для творчасці стала больш — да праекту далучыліся хакей, біятлон, гімнастыка, лыжныя гонкі, футбол і настольны тэніс.
Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык расказаў, што ў мінулым сезоне было прынята каля 250 заявак, а ў гэтым — амаль 500. У фінальны этап у 2024-м прайшло толькі 250 работ. У сувязі з гэтым выстаўка зойме амаль увесь Палац мастацтваў. Праект папоўніўся і новымі намінацыямі «Рэпартажная фатаграфія», «Дызайн», «Алімпійскі партрэт».
Пашыралася і геаграфія ўдзельнікаў — да творцаў з Беларусі і Расіі далучыліся мастакі з Узбекістана. «Я з упэўненасцю магу сказаць, што кола набірае абароты, колькасць сяброў расце. І гэтая выстаўка будзе вельмі важнай падзеяй у нашай краіне», — падкрэсліў Глеб Отчык.
Старшыня Беларускай федэрацыі веласпорту Наталля Цылінская заўважыла, што казаць пра выстаўку можна доўга, але лепей яе адзін раз убачыць. Тым больш, што па яе словах, зроблена ўсё, каб убачанае было незабыўным. Тым больш, што канцэпцыя праекта «кола жыцця» значна пашырае прастору для творчасці майстроў і фантазіі наведвальнікаў.
Дырэктар веласіпеднага клуба «Мінск» Аляксей Іваноў, найперш, падзякаваў мастакам, без якіх, рэалізацыя гэтага праекта была б немагчымай. «Калі ўжо падводзіць першыя вынікі (хоць, зразумела, рана), то самы галоўны вынік у тым, што сёлета заявак стала больш. І мы сапраўды ўбачым сувязь спорту і мастацтва. Я многія работы ўжо бачыў. І я ўпэўнены, што ўзровень будзе не горшы, чым у мінулым годзе. У людзей, якія будуць выбіраць пераможцаў, задача будзе вельмі складаная. Канешне, і вялікі дзякуй тым, хто вырашыў паўдзельнічаць. Будзем спадзявацца, што для іх гэта стане традыцыяй», — адзначыў ён.
Самая незвычайная і кранальная частка выстаўкі — «Алімпійскі партрэт». Непаўторныя партрэты найлепшых беларускіх спартсменак, у якіх паказаны сіла і пяшчотнасць, воля і мяккасць — сапраўдны твар беларускага спорту.
Дарэчы, набыць усе экспанаты можна на спецыяльнай платформе Viva Cola Art. Як расказаў Аляксей Іваноў, на сёння гэта найбуйнешы магазін спартыўнага мастацтва на постсавецкай прасторы. Зараз там прадстаўлена каля 700 работ.
«Гэта ўнікальная платформа. І амбіцыі ў нас дастаткова сур’ёзныя», — падкрэслў Аляксей Іваноў.
«Спорт — гэта найвышэйшае мастацтва, а мастацтва — найвышэйшы спорт. Гэта ўнікайнельшы праект. Праектаў, звязаных са спортам у свеце тысячы. Але такога інтэграцыйнага праекта спорту і мастацтва — няма. І наш праект стаў крочыць па свеце. І мы пашыраем яго межы», — заўважыў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі веласпорту Мікалай Ладуцька.
І гэта адназначна варта ўбачыць у Палацы мастацтваў з 25 кастрычніка па 30 лістапада.
Валерыя СЦЯЦКО
У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі адзначаўся павышаны попыт на паслугі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый.
У шаляў чакаецца ўдалы тыдзень для вырашэння матэрыяльных праблем.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.