Вы тут

У лідарах зваротаў — сфера ЖКГ


На пасяджэнні пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, дарожна-камунальнай і дарожнай гаспадарцы разгледжаны меры па ўдасканальванні дапамогі грамадзянам, якія звяртаюцца ў адпаведныя інстанцыі. Абмеркавана і аператыўнасць рэагавання на заявы жыхароў населеных пунктаў.


Гэта работа заўсёды на кантролі, падкрэсліла падчас работы камісіі старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена ПАСЮТА. Толькі праз сувязь з грамадзянамі можна лепш зразумець той спектр праблем, з якімі сутыкаюцца жыхары рэгіёна, і своечасова прымаць меры па рэагаванні на іх.

Адзначалася, што па-ранейшаму большасць зваротаў звязана з работай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. «Вядома, у сферы ЖКГ многае робіцца для павышэння якасці паслуг насельніцтву, але відавочна, што пакуль гэтых мер недастаткова, заўсёды ёсць да чаго імкнуцца», — падкрэсліла кіраўнік дэпутацкага корпуса.

Па словах старшыні пастаяннай камісіі, генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот» Ігара ЛЯШЭНКІ, работа па паляпшэнні паслуг праходзіць у рамках Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Былі разгледжаны звароты па пытаннях замены сетак водазабеспячэння і водаадвядзення, замены ліфтаў, бягучым і капітальным рамонце жылога фонду. Старшыня камісіі паведаміў, што вядуцца работы па замене вулічнага асвятлення, грэйдзіраванні дарог.

У ходзе пасяджэння была агучана прапанова больш актыўна інфармаваць насельніцтва аб вырашаных праблемах, у прыватнасці, падчас адзіных дзён інфармавання ў сваіх акругах, у тым ліку з удзелам сродкаў масавай інфармацыі. Людзі павінны разумець, якая роля дэпутатаў усіх узроўняў у рабоце з насельніцтвам. Важна звяртаць увагу на станоўчыя моманты, а таксама на зваротную сувязь.

— Мы назіраем зніжэнне колькасці прэтэнзій да работ, якія выконваюцца для насельніцтва, што сведчыць аб якасным іх выкананні, — праінфармаваў членаў камісіі дырэктар прадпрыемства ЖКГ Гродзенскай вобласці Сяргей ПЯТРОВІЧ. — Разам з тым ёсць рост колькасці заявак у параўнанні з мінулым годам. Такая сітуацыя складваецца дзякуючы праграме адзінага нумара 115, якая гарантуе, што заяўніка пачуюць. Асноўныя пытанні, з якімі звяртаюцца жыхары вобласці, датычацца ў значнай ступені гарачага водазабеспячэння, электразабеспячэння і каналізацыі. Пасля выканання работ па ўсіх заяўках вядзецца зваротны абзвон.

Па словах кіраўніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі, людзі ахвотна карыстаюцца такой магчымасцю. Напрыклад, з пачатку года амаль 75 тысяч грамадзян хацелі атрымаць званок з кантакт-цэнтра, каб паведаміць, наколькі якасна аказана тая ці іншыя паслуга.

Падчас работы камісіі асобная ўвага ўдзялялася далейшаму развіццю кантакт-цэнтра, бо іншы раз на лінію адначасова паступае да чатырох тысяч заявак. Узровень дазвону пры гэтым даволі высокі — 90%. А ўсяго за дзевяць месяцаў гэтага года на адзіны нумар 115 паступіла амаль 350 тысяч званкоў. З іх большая частка ад жыхароў абласнога цэнтра — 130 тысяч, затым па колькасці ідуць Лідскі і Ваўкавыскі раёны.

Дэпутаты звярнулі ўвагу на такі аспект, як тэрміны рэагавання. Часта зацягнутыя тэрміны выклікаюць законныя нараканні жыхароў. Між тым ёсць пэўны рэгламент выканання тых ці іншых работ. Так, напрыклад, рамонт стыкаў дома павінен займаць у сярэднім 26 дзён, добраўпарадкаванне могілак — 21 дзень. Некаторыя нарматыўныя тэрміны скараціліся. Цяпер рамонт дахаў і спілоўванне дрэў павінны выконвацца ў межах 15 дзён замест 22. Пасля супрацоўнікі ЖКГ падпісваюць у жыхароў прэтэнзійны акт. Летась, напрыклад, гэты паказчык складаў 88%, а сёлета падпісваецца 96% адпаведных актаў, што сведчыць аб станоўчых выніках зваротаў.

Таксама зніжэнне зваротаў назіраецца па пытаннях выканання заканадаўства. Калі летась гэта лічба дасягала 200, сёлета — толькі 50 такіх заяў. Менш паступіла званкоў па пытаннях дзяржаўнага жыллёвага фонду. Між тым агульная колькасць зваротаў у кантакт-цэнтр павялічылася на 10%. Людзі тэлефануюць з праблемамі прыватнага жыллёвага фонду, паляпшэння жыллёвых умоў, добраўпарадкавання населеных пунктаў. Разам з тым на пасяджэнні камісіі адзначалася, што індэкс задаволенасці жыхароў Гродзеншчыны вырашэннем тых ці іншых пытанняў самы высокі сярод рэгіёнаў краіны.

У тэму

Менавіта пытанні ЖКГ сталі асноўнай тэматыкай зваротаў да старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алены Пасюта падчас нядаўняга прыёму грамадзян, які прайшоў у Гродне. Такі прыём кіраўніком дэпутацкага корпуса вобласці праводзіцца кожную сераду месяца. Гэтым разам заяўнікамі былі не толькі жыхары абласнога цэнтра, але і іншых раёнаў Гродзеншчыны. Усе пытанні так ці інакш звязаны з жыллёва-камунальнай службай.

Напрыклад, жыхарка Гродна звярнулася з пытаннем капітальнага рамонту дома па вуліцы Валковіча, у якім пражывае. Яна наракала на тое, што ў адным з пакояў яе кватэры на сцяне з’явілася расколіна. Алена Пасюта паабяцала выехаць на месца з прадстаўнікамі зацікаўленых службаў і высветліць па факце, якія работы неабходны. Яна таксама патлумачыла, што ў прыватызаваных кватэрах людзі самі нясуць адказнасць за іх стан і робяць бягучы рамонт. Аднак агульны тэхнічны стан дома павінны кантраляваць адпаведныя службы.

Таксама падчас прыёму была звернута ўвага на прымяненне паніжальнага каэфіцыента пры выдзяленні арэнднага жылля.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.