З 22 кастрычніка пачыналася адпраўка грамадзян Рэспублікі Беларусь, прызваных на тэрміновую ваенную службу. У першы дзень у войскі будзе накіравана каля 1 000 прызыўнікоў, якія папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, Мінскай ваеннай камендатуры і 72 аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у кастрычніку-лістападзе плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек.
З нагоды гэтага мерапрыемства каля цэнтральнага ўваходу ў Парк Перамогі адбыўся ўрачысты мітынг, на якім на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве праводзілі каля 100 грамадзян горада Мінска. Як гэта было — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД
фота аўтара
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!