Першая жанчына-касманаўт Беларусі Герой Беларусі Марына Васілеўская наведала Нацыянальны дзіцячы парк.
2 кастрычніка ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы парк» пачалася кастрычніцкая адукацыйная змена.
Змена праводзіцца па пятнаццаці напрамках: авіякасмічныя тэхналогіі, архітэктура і дызайн, біятэхналогіі, віртуальная і дапоўненая рэальнасць, «зялёная» хімія, інжынерная экалогія, інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі, інфармацыйная бяспека, лазерныя тэхналогіі, машыны і рухавікі, нанаіндустрыя і нанатэхналогіі, робататэхніка, электроніка і сувязь, энергетыка будучыні.
22 кастрычніка ганаровай госцяй удзельнікаў кастрычніцкай адукацыйнай змены стала першая жанчына-касманаўт Беларусі Герой Беларусі Марына Васілеўская. На кожнае пытанне, зададзенае ўдзельнікамі сустрэчы жанчыне-касманаўту, быў атрыманы поўны і шчыры адказ.
Скончылася сустрэча сумесным фатаграфаваннем і раздачай аўтографаў.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.