22 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўстановы.
22 кастрычніка 1944 года Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўпершыню адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у вызваленым Мінску.
За восем дзесяцігоддзяў музей стаў важным культурным і гістарычным цэнтрам краіны, які захоўвае памяць аб подзвігу нашага народа ў гады вайны і садзейнічае грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі. За гады сваёй працы музей стаў месцам, дзе кожны можа пагрузіцца ў вывучэнні гісторыі, зразумець і прачуць веліч подзвігу, здзейсненага дзеля свабоды і незалежнасці нашай Радзімы.
Праграма святочных мерапрыемстваў была разнастайная і насычаная: на галоўным уваходзе музея адбылася тэатралізацыя адкрыцця першай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 22 кастрычніка 1944 г., у галерэі мастацтваў урачыста адкрылася новая экспазіцыя «Музей, якому служыш», якая раскрывае шматгадовую багатую гісторыю развіцця Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, у Зале Перамогі адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам вышэйшых службовых асоб і ганаровых гасцей з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі; музычна — тэатральны паказ і ўшанаванне супрацоўнікаў Музея.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.