Замежная дэлегацыя, у складзе якой прадстаўнікі галіновых прафсаюзаў Расіі, Казахстана і Узбекістана, з рабочым візітам у Мінску знаходзіцца з пачатку гэтага тыдня. Сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў – ад абмену вопытам і лепшымі прафсаюзнымі практыкамі да ўзаемадзеяння прафсаюзаў на міжнароднай арэне.
Як адзначыў Юрый Сянько, беларускія прафсаюзы заўсёды гатовы да супрацоўніцтва і абмеркавання актуальных для работнікаў тэм. Гэта ахова працы, сацыяльныя гарантыі, захаванне правоў і законных інтарэсаў работнікаў.
– Мне вельмі прыемна, што паміж нашымі прафсаюзамі ўсталяваліся добрыя ўзаемаадносіны. Мы адзін аднаго падтрымліваем і на розных міжнародных пляцоўках, і рэзультатыўна ўзаемадзейнічаем унутры нашых краін. Паміж намі няма забароненых тэм, мы гатовы абмяркоўваць усе пытанні, якія так ці інакш датычацца жыцця, здароўя, сацыяльнага забеспячэння нашых грамадзян, – дадаў Юрый Сянько.
У сваю чаргу прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі Нафтагазбудпрафсаюзаў Аляксандр Карчагін таксама выказаў зацікаўленасць працягваць супрацоўніцтва як па ўжо дзейных дамоўленасцях і напрамках, так і заявіў аб гатоўнасці абмяркоўваць новыя фарматы ўзаемадзеяння.
– Кожная краіна мае сваю гісторыю, сваё развіццё, у працоўных адносінах у тым ліку. Расія і Беларусь сёння найбліжэйшыя народы, краіны. І нашы прэзідэнты паказваюць прыклад партнёрства, супрацоўніцтва. І мы, як прадстаўнікі прафсаюзаў, глабальных прафсаюзных структур, таксама павінны не толькі падтрымліваць адзін аднаго, але і выпрацоўваць сумесныя рашэнні, якія будуць уплываць у цэлым на прафсаюзны рух усёй сусветнай супольнасці, – дадаў Аляксандр Карчагін.
Асаблівая ўвага падчас сустрэчы была нададзена пытанню процідзеяння незаконнай санкцыйнай палітыцы. Кожны з бакоў выказаў гатоўнасць падтрымліваць адзін аднаго і разам адстойваць інтарэсы працоўных на розных міжнародных пляцоўках.
Міжнародная канфедэрацыя Нафтагазбудпрафсаюзаў – адно з найбуйнейшых прафсаюзных аб'яднанняў, якое прадстаўляе інтарэсы 1,5 мільёнаў працоўных на постсавецкай прасторы.
Прэв’ю: БелТА
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.