Вы тут

Фасолевая зярняўка — галоўны вораг фасолі


Гэта той самы жучок, які дзіравіць вашы фасоліны да і падчас захоўвання. Захаваць фасолю цэлай, калі ў ёй ёсць хаця б адна зярняўка, нерэальна. Што ж гэта за звер такі?А звер гэты ўяўляе сабой невялікага жучка памерам да паўсантыметра, бурай афарбоўкі з жоўта-чырвоным брушкам і кончыкамі надкрылаў. 


Гэты шкоднік фасолі (і не толькі: зярняўка таксама пашкоджвае гарох, сою, бабы, сачавіцу, нут, хоць і не гэтак ахвотна) з’яўляецца, калі пачынаюць спець бабы. Размнажаецца казурка і на агародзе, і ў месцах захоўвання пры аптымальных тэмпературах — ад 15 да 30 градусаў. Самкі жука-зярняўкі адкладаюць лічынкі групамі на насенне, у расколіны сухіх бабоў, паміж зернямі і інш. У адной кладцы — 40–50 яек. На працягу чатырох сутак лічынкі свабодна поўзаюць, пасля чаго ўгрызаюцца ў фасоліны, дзе і развіваюцца да самай метамарфозы. За год жук можа даць больш чым тры пакаленні, адзін цыкл развіцця займае 1-2 месяцы.
На паверхні пашкоджаных зерняў заўважныя невялікія цёмныя дзірачкі. У адной фасоліне могуць сяліцца адначасова 10–20 лічынак.

Як змагацца з фасолевай зярняўкай?

Для пачатку пагаворым аб прафілактыцы шкоднікаў фасолі. Бабы ўбірайце з градкі да парэпання, трохі прасушыце, аблушчыце, пасля чаго для абеззаражання зерне высыпце на бляху і на працягу 20 хвілін прагрэйце ў духоўцы пры тэмпературы 50 градусаў. Ёсць і іншы варыянт, як пазбавіцца ад шкоднікаў фасолі: змясціць бабы ў маразілку на трое сутак. І ў першым, і ў другім выпадках лічынкі ці дарослыя асобіны загінуць.

Захоўваць фасолю трэба ў шчыльна закаркаваных ёмістасцях, а яшчэ лепш — у слоіках, з якіх адпампавалі паветра. Добра захоўваць фасолю ў халадзільніку ці на балконе, лоджыі.

Перад пасадкай збожжа пратручваюць — у перакісе, марганцоўцы або проста гарачай вадзе (70–80 градусаў).

Да хімічнай барацьбы са шкоднікамі фасолі трэба звяртацца, калі ніякія іншыя спосабы не дапамагаюць. Напрыклад, зярняўка вельмі не любіць паху часнаку і кропу, таму, калі пасадзіць іх па суседстве з фасолевай градкай, з вялікай доляй верагоднасці шкоднік абыдзе вашу фасолю.

З пакупных сродкаў з фасолевай зярняўкай дапаможа справіцца «Дэціс» або «Актара» (аднаразовая апрацоўка яшчэ да цвіцення). Але можна ўзяць біяпрэпараты шырокага спектра дзеяння: «Гаўпсін», «Вертыцылін» (апырскванне да цвіцення і пасля цвіцення). Абавязкова ўлічвайце тэрмін чакання, асабліва калі гаворка ідзе аб спаржавай фасолі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.