Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв’ю журналісту Бі-бі-сі Стывену Розенбергу на палях саміту БРІКС у Казані раскрыў падрабязнасці нядаўніх перамоў з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў, перадае БелТА.
«Мы з гэтымі людзьмі дамовіліся, што гэта закрытыя, канфідэнцыйныя перамовы. Яны вельмі дасведчаныя, талковыя людзі. Яны папрасіліся да мяне на прыём, я іх прыняў», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, пераговры ішлі чатыры гадзіны, закраналіся самыя розныя пытанні. «Закраналіся пытанні канфлікту на Блізкім Усходзе. Зяленскі падымае такое пытанне: дайце ракеты, я буду біць па Крамлі да Казані. Я папярэдзіў: хлопцы, вы акуратней з дальнабойнымі ракетамі і іншае. Да Пуціна могуць звярнуцца, напрыклад, хусіты: "Дайце берагавыя комплексы”. Якія могуць нанесці страшны ўдар па караблям. А калі ён у адплату, што вы пастаўляеце Зяленскаму дальнабойную зброю, паставіць хусітам комплексы “Бастыён” і будзе знішчан хоць адзін авіяносец? Англійскі, амерыканскі і гэтак далей. “Гэта для нас непрымальна”. Я кажу: “Я разумею. Але і для Пуціна непрымальна, калі вы будзеце пастаўляць дальнабойныя ракеты і біць па ўсёй Расіі”. Пагадзіліся: "Так, сапраўды небяспечна«.
Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала Кітайская Народная Рэспубліка. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што, калі Расія і Кітай аб’яднаюць усе магчымыя намаганні, ніхто не зможа супрацьстаяць ім. Паводле яго слоў, у тэхналагічным плане Кітай спыніць ужо немагчыма. «На гэтую тэму шмат размаўлялі», — сказаў прэзідэнт.
Абмяркоўвалася і ўнутрыпалітычная сітуацыя — у Беларусі, Расіі, на Захадзе. «Мы абмеркавалі многія пытанні, іх цікавіў мой пункт гледжання. Я яго выказаў», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: БелТА
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.